Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «БАРАНОВИЧСКИИ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ»
Факультет педагогический
Кафедра технологии и изобразительного искусства
КУРСОВОЙ ПРОЕКТ
по дисциплине Конструирование и моделирование одежды
Тема Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
Барановичи 2009
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
РАЗДЗЕЛ 1. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ АСАБЛІВАСЦЯХ АРНАМЕНТУ
1.1Гісторычныя звесткі аб асаблівасцях арнаменту славянскіх народаў
1.1.1 Асаблівасці рускага арнаменту
1.1.2 Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве украінскага народа
1.1.3 Першыя даследаванні матэрыяльнай культуры Беларусі
1.2 Тэарэтычны аспект вывучэння арнамента
1.2.1 Паняцце арнаменту і яго класіфікацыйная характарыстыка
1.2.2 Кампазіцыя арнаменту і яе асноўныя матывы
РАЗДЗЕЛ 2. АНАЛІЗ ТЭМАТЫКІ ЛЮБВІ Ў БЕЛАРУСКІМ АРНАМЕНЦЕ
2.1 Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
2.1.1 Лада як сімвал кахання і прыгажосці
2.1.2 Зязюля як сімвал няшчаснага кахання
2.1.3 Русалка як сімвал трагічнага нераздзеленага кахання
2.1.4 Голуб і галубка як сімвалы кахання
2.1.5 Ружа як сімвал прыгажосці і кахання
2.2 Вобразы любві ў беларускім арнаменце як сэнсавае дапаўненне вобразаў кахання
2.2.1Маці-зорка як сімвал любові і міласэрнасці
2.2.2Маці – Аранта як вобраз Багіні
2.2.3Маці і дзіця як вобраз ўвасаблення любові, дабрыні прыгажосці
2.2.4Родная Маці як сімвал вялікай і бескарыслівай Любові
2.2.5Вобрызы любві да Бацькаўшчыні
2.2.6Тэматыка кахання ў вобразах беларускіх святаў (Купалле і вяселле)
2.2.7Песня як вобраз выражэння кахання
2.2.8Элементы любві і кахання ў вобразах чалавека
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Адным з яскравых помнікаў нашай беларусскай нацыянальнай культуры з’яўляеццца мастацтва вышывання і астаўленныя ў спадчыну – вышытыя вырабы.
Сучасныя майстры запазычаюць з скарбніц народнай спадчыны цудоўныя ўзоры, выкарыстоўваюць як старадаўнія, больш складаныя, так і новыя - дэкаратыўныя, лягчэйшыя ў выкананні - швы, ствараючы новыя ўзоры народнай творчасці.
Беларусскі арнамент змяшчае вялікую колькасць узораў, якія маюць сваю мову і сваю гісторыю.
Ў вышыўцы значнае месца займаюць вобразы кахання і вобразы любві. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць вырабаў з элементамі любоўнай тэматыкі.
Каханне і любоў адныя з вечных і моцных пачуццяў народа, якія дапамагаюць ствараць ў мастацтве неверагодныя вобразы і кампазіціі.
Вышытыя рэчы можна прачытаць. Яны змяшчаць у сабе цэлыя гісторыі і лес людзей.
Многія вучоныя напраўляюць сваю дзейнасць на растлумачванне вобразаў у беларускім арнаменце, у тым ліку і вобразаў кахання.
Такім чынам аб’ектам нашага курсавога праекту з’яўляецца беларускі народны арнамент.
Прадметам нашай дейнасці выступаюць вобразы кахання ў беларускім народным арнаменце.
Мэта: 1) аналіз вобразаў кахання ў беларускім арнаменце;
2) выкананне арнаментальнага пано «Гісторыя кахання»
Задачамі праекту з’яўляюцца наступныя:
1) Аналіз метадычнай, перыядычнай, навуковай і інцэклапедычнай літаратуры;
2) Адзначыць пэўныя асаблівасці рускага і украінскага арнаментаў;
3) Вызначыць некаторыя асаблівасці беларусскага арнаменту;
4) Вызначыць роль вобразаў кахання ў беларускім арнаменце.
Першыя даследчыкі матэрыяльнай культуры беларусаў М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў і іншыя імкнуліся зафіксаваць асаблівасці вышытых узораў.
Найбольш дакладна разглядае вобразы кахання ў сваей кнізе «Беларускі арнамент» аўтар і даследчык Кацар М.С , які вызначае найбольш распаўсюджаныя вобразы кахання і таксама вобразы любві ў беларускім арнаменце. Прыводзіць варыяціі вобразаў па розным рэгіенам нашай Бацькаўшчыны.
Адной з асноўных праблем сучаснага даследавання вобразаў кахання ў беларускім арнаменце з’яўляецца праблема растлумачэння некатарых вобразаў, якія маюць аўтабіяграфічны характар.
Такім чынам, вобразы кахання як і шматлікія іншыя вобразы з’яўлюцца неад’емнай часткай гісторыі беларускага мастацтва так і часткай сучаснага.
РАЗДЗЕЛ 1ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ АСАБЛІВАСЦЯХ АРНАМЕНТУ
1.1Гісторычныя звесткі аб асаблівасцях арнаменту славянскіх народаў
1.1.1Асаблівасці рускага арнаменту
Мастацтва вышывання мае шматвяковую гісторыю. Аб існаванні вышыўкі ў эпоху Старажытнай Русі кажуць знаходкі археолагаў, якія адносяцца да 9-10 стагоддзяў. Гэта – фрагменты адзення, упрыгожаныя ўзорамі, выкананыя залатымі ніткамі. Залатым швом у далёкія часы ўпрыгожвалі прадметы быту, адзенне шляхты.
Паступова мастацтва вышывання распаўсюджваецца паўсюдна. Ў абіход ўвайшло слова арнамент.
Слова арнамент у перакладзе з лацінскага азначае упрыгожваць.
Арнамент выконваюць на вырабах прыкладнога мастацтва, таму ён з'яўляецца неад'емнай часткай гэтага выраба і цалкам залежыць ад яго формы, матэрыялу і прызначэння .
Пры перапрацоўцы малюнка ў арнамент адбіраюцца асноўныя, характэрныя рысы прадмета (напрыклад, кветкі, птушкі).
Пры стварэнні ўзораў для сучасных вырабаў мастакі часта выкарыстаюць матывы сялянскай вышыўкі 18- 19 стагоддзяў, у якіх заўсёды захоўваюцца прынцыпы арнаментальнай кампазіцыі.
Трактоўка ва ўзорах матываў расліннага або жывёльнага паходжання залежыць ад характару арнаменту, фактуры тканіны, тэхнікі выканання. Так, напрыклад, арнамент ягад і лісцяў ў трактоўцы можа быць розным і залежыць ад таго, якімі швамі ен будзе выкананы.
Характар кампазіцыі ў большай ступені вызначаецца рытмам – заканамерным чаргаваннем асобных элементаў або групы элементаў у арнаменце, што спрыяе дасягненню выразнасці кампазіцыі, выразнасці яе ўспрымання.
Для пабудовы арнаменту могуць быць выкарыстаныя геаметрычныя формы (трыкутнікі, квадраты, зоркі, акружнасці і г.д. ), а таксама хвалепадобныя, ламаныя лініі, спіралі (малюнак 1.1.1.1) і г.д., раслінныя матывы (лісце, кветкі, галіны, дрэвы і г. д.), малюнак выяў жывёл (казуркі, птушкі, рыбы, звяры), а таксама постаць чалавека ў вельмі абагульненай форме. Часам у арнаменце геаметрычныя формы спалучаюцца з матывамі прыроды. Усе часткі арнаменту павінны быць супамернымі.
Часам матывы ва ўзоры не паўтараюцца. Узор можа будавацца на аснове сіметрыі і асіметрыі. Такі ўзор таксама будзе арнаментальным.
Для ўзораў рускага арнаменту характэрна сіметрыя - заканамернае размяшчэнне асноўных ліній, формаў, фарбаў адносна гарызантальнай або вертыкальнай восяў сіметрыі. Малюнак можа быць пабудаваны адносна адной, а таксама двух або некалькіх восяў сіметрыі.
Пабудова кампазіцыі можа быць заснавана на прынцыпе раўнавагі, калі часткі ўзору ўраўнаважваюць адзін аднаго і становіцца часткай узору.
Плоскасць абруса або сурвэткі можа быць падзеленая на квадраты, а ў іх можа размяшчацца ўзор.
Па характары ўзораў і прыёмаў іх выканання рускі арнамент вельмі разнастайны. Асобныя вобласці, а часам і раёны, мелі свае характэрныя прыёмы, матывы арнаменту, каляровыя рашэнні. Гэта шмат у чым вызначалася мясцовымі ўмовамі, побытам, звычаямі, прыродным асяроддзем.
Рускі арнамент мае свае нацыянальныя асаблівасці, ен адрозніваецца ад арнаменту іншых народаў. Вялікую ролю ў ёй адыгрывае геаметрычны арнамент і геаметрычныя формы раслін і жывёл: ромбы ( малюнак 1.1.2 ), матывы жаночай постаці ( малюнак 1.1.1.3), птушкі ( малюнак 1.1.1.4), дрэва або квітнеючага куста (малюнак 1.1.1.5), а таксама барса з паднятай лапай.
У форме ромба, круга, разеткі адлюстроўвалася сонца – знак цеплыні, жаночая постаць і квітнеючае дрэва ўвасаблялі урадлівасць зямлі, птушка сімвалізавала прыход вясны. Размяшчэнне узору і прыёмы арнаменту былі арганічна звязаныя з формай адзення, якое шылі з прамых кавалкаў тканіны.
Арнамент размяшчалі ўздоўж злучальных швоў.
У вышыўцы па намаляваным контуры, пераважалі ўзоры расліннага характару (4, с.31).
Найболей распаўсюджаным матывам у арнаменце народнай вышыўкі з'яўляецца ромб. У вышыўцы розных народаў ён выглядае па-рознаму і мае розныя значэнні. Ромб з гаплікамі ў вышыўцы разглядаецца як знак урадлівасці, звязаны з паданнем аб маці - прамаці – непасрэдным пачатку ўсіх нараджэнняў на зямлі (3, с.45).
Самыя распаўсюджаныя прыёмы вышыўкі - крыж, размалёўка, выразы, белы радок, скразное швіва, выкананае па сетцы, белая і каляровая роўнядзь. Часцей за ўсё ўзоры выконваліся чырвонымі ніткамі па белым фону або белымі па чырвоным. Вышывальшчыцы ўмела выкарысталі фон як адзін з элементаў узору. Квадрацікі і палоскі ўсярэдзіне буйных постацяў птушкі - павы, барса або дрэва вышываліся сіняй, жоўтай і цёмна-чырвонай поўсцю (5, с.85).
Народных мастацкія творы вышыўкі маюць неабмежаваны попыт як на рускай зямлі, так і за мяжой (4, с.34).
Такім чынам, для рускай вышыўкі характэрны матывы геаметрычнага і расліннага арнамента, размешчанага ў выглядзе прамых палос, якія падкрэсліваюць бок адзення. У маляўнічых арнаментах, якія ўпрыгожвалі ручнікі, вышываліся малюнкі фантастычных звяроў, птушак, раслін.
1.1.2Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве украінскага народа
Гісторыя народнай вышыўкі ва Украіне сыходзіць каранямі ў глыбіню стагоддзяў. Дадзеныя археалагічных раскопак і сведчанні вандроўцаў і летапісцаў пацвярджаюць, што вышыванне як выгляд мастацтва ва Ўкраіне існуе з спрадвечных часоў. Вышыўкай, па сведчанні Герадота, было ўпрыгожана адзенне скіфаў. Знойдзеныя срэбныя бляшкі з фігуркамі мужчын, датаваныя VI ст., пры даследаваннях паказалі ідэнтычнасць не толькі адзення, але і вышыўкі ўкраінскага народнага гарнітура XVIII-XIX стст. Арабскі вандроўца, у X ст. н.э., у сваіх аповядах пра русаў згадвае, што яны насілі вышытае адзенне. Нажаль, помнікі ўкраінскай вышыўкі захаваліся толькі за апошнія некалькі стагоддзяў. Элементы сімволікі украінскіх арнаментаў супадаюць з арнаментамі, якія ўпрыгожвалі посуд даўніх жыхароў перыяду неаліту, трыпольскай культуры.
Вышываннем здаўна займаліся жанчыны, якія з пакалення ў пакаленне перадавалі ўзоры арнаменту, тэхніку вышывання.
Вышыўка, перадаючы характэрныя прыкметы мясцовасці, адрозніваецца адна ад другой арнаментам, тэхнікай выканання і гамай колераў.
У глыбокай старажытнасці асноўныя матывы вышыўкі адлюстроўвалі элементы сімволікі розных старажытных культаў. На працягу шматлікіх стагоддзяў непасрэдны пэўны сэнс знакаў на гафце губляўся, але традыцыі іх выкарыстання не зніклі. Па матывах арнаменты дзеляцца на тры групы: геаметрычныя (абстрактныя), раслінныя, зааморфныя (жывёлы).
Геаметрычныя (абстрактныя) арнаменты ўласцівыя ўсёй славянскай міфалогіі. Яны вельмі простыя: кружочкі, трохвугольнікі , ромбы, зігзагі, лініі, крыжы. Гэтыя вобразы могуць складать адзіную кампазіцію, напрыклад, могуць спалучацца ў ей ромбы, зігзагі, лініі і г.д. (малюнак 1.1.2.1). Цяжка судзіць, якое ўтрыманне ўкладвалася ў гэтыя знакі раней. Сёння на іх аснове ў народным арнаменце шырока выкарыстоўваюцца такія матывы, як «барановыя рогі», «кучары» і інш.
У аснове расліннага арнаменту ляжыць імкненне прынесці ў вышыўку прыгажосць прыроды.
Ва ўкраінскай вышыўцы часта выкарыстоўваюцца такія матывы, як вінаград (малюнак 1.1.2.2), хмель ( малюнак 1.1.2.3 ), дуб (малюнак 1.1.2.4), і інш. Некаторыя з іх нясуць на сабе адлюстраванне старажытных сімвалічных паданняў народа.
У вышыўцы жывёльных арнаментаў адлюстроўваюцца: конь, заяц, рыба, жабы; з птушак – певень (малюнак 1.1.2.5), сава, голуб (малюнак 1.1.2.6), зязюля (малюнак 1.1.2.7); з казурак - муха, матыль, павук, лятучыя жукі. У шматлікіх выпадках гэтыяарнаменты з'яўляюцца своеасаблівымі, уласцівымі дадзенайвышывальшчыцы, малюнкамі, у якіх адлюстроўваецца яе індывідуальнае бачанне ўзору. У падобных арнаментах выступаюць у разнастайных, часта мудрагелістых спляценнях (аднак з захаваннем традыцыйных патрабаванняў да кампазіцыі) заячыя і ваўчыныя зубы, валовае вока, луска карпа і г.д.
Вырашальны ўплыў на характар арнаментальных матываў маюць разнастайныя швы, так званыя «тэхнікі», якіх на Украіне вядома каля ста.
Кашулі на Палтаўшчыневышываюцца белымі ніткамі, вельмі рэдка чырвонымі або шэрымі ( малюнак 1.1.2.10). Манішка белых кашуль у старых узорах упрыгожваліся белым узорам. Узор абводзіўся чорнымі або каляровымі палосамі.
Тэхніка вышывання – «шво наперад іголкай», «крыжык», «шво ззаду іголкі» (2, с.45).
Для тэхнікі вышывання Харкаўскай вобласці уласцівы своеасаблівыя арнаменты, ствараныя паўкрыжам або крыжыкам.
Своеасаблівым арнаментам здаўна славілася Валынь. Узоры геаметрычныя, выразныя і простыя па кампазіцыі. Выразнасць рытму ўзмацняецца семантыкай колераў вышыўкі, выкананай чырвонай ніткай на бела-шэрым палатне. Арнамент паўночнай Валыні дзівяць сваёй вытанчанай прастатой. У паўднёвых раёнах вобласці пераважаюць раслінныя матывы.
Для Чарнігаўскай вобласці характэрныя белая вышыўка. Геаметрычны або раслінны арнамент вышываецца белымі ніткамі або разам з чырвонымі і чорнымі. Выконваецца вельмі дробнымі шыўкамі.
Вышыўцы Кіеўшчыны ўласцівы раслінна-геаметрычны арнамент са стылізаванымі галінкамі вінаграда (малюнак 1.1.2.11), колерам хмеля, разеткамі, ромбамі, квадратамі. Асноўныя колеры вышыўкі Кіеўшчыны – белы, каралава-чырвоны, чорны.
На поўдні Цярнопальскай вобласці тыповай з'яўляецца вышыўка баваўнянымі ніткамі са згушчанымі шыўкамі: асобныя элементы абводзяцца каляровымі ніткамі, што забяспечвае высокі рэльеф і каляровы эфект. Такі арнамент размяшчаюць уздоўж усяго рукава палосамі ад палічкі да боку рукава.
У народным арнаменце Львоўскай вобласці выкарыстоўваюцца разнастайныя тыпы ўзораў.
У паўднёвых раёнах арнамент геаметрычны, белы фон не запаўняецца, што надае ўзорам празрыстасць і лёгкасць.
На Буковіне акрамя раслінных і геаметрычных матываў выкарыстоўваюцца зооморфные, вышытыяроўняддзю (белай), дробным крыжыкам, кручаным швом
Гуцульскі арнамент характарызуюцца разнастайнасцю геаметрычных і раслінных узораў, мноствам кампазіцый, багаццем спалучэнняў колераў, галоўнай выявай чырвонага з жоўтым і зялёным, прычым дамінуе чырвоны колер. Два або тры адзення жоўтага колеру растлумачваюць арнамент і надаюць яму залацісты водбліск (малюнак 1.1.2.12).
Для вышыўкі Закарпацця характэрным з'яўляецца матыў зігзаг у розных тэхніках выканання. Каляровая гама вышыўкі даволі шырокая: чырвоны спалучаецца з чорным (пры гэтым вылучаецца адзін колер – чорны або чырвоны), ужываюцца як белыя, так і шматколерныя арнаменты (малюнак 1.1.2.13) ( 2, с.67).
Такім чынам, тэхніка вышывання ўкраінскага народа вельмі разнастайная, як і арнаментальныя матывы ў розных абласцях Украіны і асобных сёлах. Вышыўка выконвалася белым па беламу, ў асноўным прымянялася для ўпрыхожвання адзення,прадметаў быта.
1.1.3Першыя даследаванні матэрыяльнай культуры Беларусі
Нацыянальна - культурнае адраджэнне на Беларусі паспрыяла узмацненню цікавасці да гісторыі, культуры, астацтва. Кожнаму хочацца ведаць, чым вызначаюцца мастацкія дасягненні нашай рэспублікі, на якой аснове развіваецца сучаснае прафесійнае мастацтва. Матэрыял для гэтага дае традыцыйная народная мастацкая культура, якая ў кожнага народа, у тым ліку і ў беларусаў, вылучаецца нацыянальнай адметнасцю і самабытнасцю (15, с.114).
Арнамент – самая распаўсюджаная форма з прасторавых мастацтваў, суправаджае чалавества на ўсіх этапах яго культуры. Ён глыбока укаранёны ў быце, штодзённа сустракаецца ў жыллі, у рэчах, у адзенні.
Арнамент - папулярнейшее з мастацтваў, усім дасціпнае, зразумелае без асаблівых тлумачэнняў. Арнамент зварочаны перш за ўсё да нашай інтуіцыі, да падсвядомага адчування выразнасці рытма, колера і формы (12, с. 235).
Вывучэнне беларускага народнага арнамента мае багатую і працяглую гісторыю, якая пачынаецца з другой паловы ХІХ стагоддзя. Гэта тэма выклікае ўстойлівы інтарэс у даследчыкаў і тлумачыцца гэта тым, што поруч са змяненнямі разнастайных форм матэрыяльнай культуры народа (адзення, рэчаў побыту, звычаяў) арнаментальныя сімвалы захоўваюцца, перажываючы толькі некаторую трансфармацыю, або зусім застаюцца без змяненняў. Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве народа сведчаць аб яго продках. Такім чынам, вывучэнне гэтых старажытных сімвалаў дапамагае зразуменню тых гістарычных эпох, аб якіх няма пісьмовых дадзеных і магчыма судзіць толькі па дашэдшым да нас матэрыяльным рэшткам.
Першыя даследчыкі матэрыяльнай культуры беларусаў М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў і іншыя імкнуліся зафіксаваць асаблівасці вышытых узораў і святочнага адзення. Яны лічылі іх адлюстраваннем сваеасаблівасці народнай культуры.
Першы, даваенны этап вывучэння беларускага народнага арнамента прысвечаны набыванню і збору факталагічнага матэрыяла. У пасляваенныя гады айчынная навука імкнулася да больш глыбокай сістэматызацыі і ўсведамленню яго. Да сучаснага моманту нам дакладна вядомы асноўны круг матываў і асаблівасцей іх існавання, якія выкарыстоўваюцца ў беларускім народным арнаменце, некаторыя аспекты гістарычнага развіцця характэрных для разнастайных тэхнік вышыўкі і ткацтва. Даследаваны асноўныя спосабы размяшчэння арнаментальных комплексаў на рэчах.
Арнамент з'яўляецца прамым і наглядным увасабленнем сутнасці любога мастацкага стыля. Пералічаныя дасягненні нашай навукі ў гэтай вобласці ўяўляюць несумненную і значную каштоўнасць, як гістарычныя і этнаграфічныя крыніцы, але яны не могуць растлумачыць, чаму састаўленыя разам апісаныя матывы ў вядомых традыцыйных кампазіцыйных схемах аказваюць такое грунтоўнае эстэтычнае ўздзеянне, а рэчы, якія ўпрыгожаны імі, з'яўляюцца несумненнымі высокамастацкімі творамі (16, с.56).
Для вышыўкі Беларусі характэрныя сакавітыя арнаменты «чырвоным па белым», мярэжкі, вырэзванне, шво па зборках і інш.
Арнамент мае геаметрычныя, раслінна – геаметрычныя, зааморфныя і шэраг іншых матываў.
У канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя і ў папярэдні час, вышыўкай на Беларусі аздаблялі адзенне і асобныя прадметы жыллевага ўбрання.
Сярод арнаментаваных вышыўкай прадметаў жаночага адзення галоўнае месца займае кашуля з палікамі, для абазначэння якой ужываліся два тэрміны: сарочка і кашуля ( 11 ,с.120).
Традыцыйны беларускі фартух у залежнасці ад шырыні палатна і мясцовых асаблівасцей шыўся з аднаго, часцей двух, а ў асобных выпадках с паловай і трох палотнішчаў. Дэкарыраваўся ен звычайна адным або некалькімі папярочнымі бардзюрамі на падоле. Колькасць арнаментальных палос, іх шырыня, кампазіцыйнае размяшчэнне, наяўнасць ці адсутнасць дэкору на завязках, у месцах злучэння вар’іруецца па рэгіонах.
Вышыўка – адзін з асноўных тэхнічных прыемаў для арнаментацыі ручніковых галаўных убораў. У жаночым адзенні арнамент выкарыстоўваўся на безрукаўках, хустках.
Арнаментальная вышыўка выкарыстоўвалася і для упрыгожвання мужчынскай кашулі (9 ,с.235).
Беларуская народная вышыўка развівалася,захоўваючы вернасць як старажытнаславянскім арнаментальным традыцыям, так эстэтычным ідэалам, якія сфарміраваліся у сістэме беларусскага этнасу.
У мінулым стагоддзі вышыванне было адным са звычайных заняткаў беларускай жанчыны. Выканаўцамі вышыўкі былі у асноўным незамужнія дзяўчаты, якія павінны былі загадзя прыгатаваць сабе пасаг.
Вышыўка – выяўленчы фальклор – паўстае перад намі як своеасаблівая скарбніца глыбокіх старажытных і пакуль что недастаткова вывучаных традыцый беларускага этнасу ( 9, с.232).
Можна зрабіць наступны вынік, таго што арнамент славянкіх народаў мае некатарае падабенства:
- віды арнаменту(геаметрычны, раслінны і г.д) ;
- арнамент выкарыстоўваўся не толькі для упрыхожвання прадметаў быта але ж і для адзення;
- насычаная каляровая гама вышытых кампазіцый;
- многія матывы арнамента падобны, напрыклад, у форме
ромба, круга, разеткі , адлюстроўвалася сонца - знак
цеплыні, жыцця і г.д.;
- на вышыўку вялікі ўплыў зрабілі старажытнаславянскія
арнаментальныя традыцыі - гэта аснова падабенства
славянскага арнаменту;
- арнамент славянскіх народаў мае фальклорны характар.
1.2Тэарэтычны аспект вывучэння арнамента
1.2.1 Паняцце арнаменту і яго класіфікацыйная характарыстыка
Арнаментам (ад лацінскага ornamentum – упрыгожванне) называецца ўзор, які характарызуюцца рытмічным раскладам элементаў. Чалавек з даўніх часоў упрыгожвае арнаментамі розныя прадметы: посуд, прылады і зброю, тэкстыльныя вырабы, меблю, кнігі, архітэктурныя будаванні і г.д. Усё тое, што людзі бачаць, а майстры робяць сваімі рукамі, павінна адказваць не толькі свайму функцыянальнаму, утылітарнаму назначэнню, але і радаваць вока прыгажосцю. Акрамя чыста эстэтычнай функцыі арнамент традыцыйна нясе інфармацыю аб уладальніке, а раней выконваў і ролю талісмана, напрыклад, аберега ад злых сіл. Таму пры стварэнні ўзораў у народным стыле неабходна ўлічваць сэнсавае значэнне іх асобных матываў (17, с.12).
Па віду выяўленчага элемента, або матыва, які выкарыстоўваецца ў арнаменце, яго падзяляюць на:
1. Геаметрычны (кропкі, стужкі - ламаныя, прамыя і зігзагападобныя, кругі, ромбы, шматгранікі, зоркі, крыжы і г.д.).
2. Раслінны (які стылізуе лісці, кветкі, плады, у прыватнасці лотас, акант, лілія, гронка вінаграда і г.д.).
3. Анімалістычны, які стылізуе фігуры або часткі фігур рэальных або фантастычных жывёл (леў, л'віныя лапы, арол, паўлін, рыба і дэльфін, змяя, матылёк, сфінкс і г.д.).
4. Прыродны, які стылізуе з'явы прыроды (маланкі, арэол пламені, сонца, месяц, зоркі іг.д.) (15,с.35).
5. Геральдычныя матывы: гербы і іх элементы, найбольш цэннымі якасцямі якіх з'яўляюца прастата і лаканізм, і якія ў апошні час шырока выкарыстоўваюцца пры распрацоўке таварных знакаў (10 , с.34).
Выкарыстоўваюцца таксама так званыя комплексныя матывы, – матывы з двайным назначэннем: утылітарным і дэкаратыўным, выяўленчым. Да іх адносяцца мастацкія або арнаментальныя надпісы, напрыклад, арабская або старажытнаруская вязь, стылізаваныя кітайскія іерогліфы.
У гэтых выпадках надпіс нясе сэнсавую нагрузку і адначасова з'яўляецца ўпрыгожваннем.
Сімвалічныя матывы, напрыклад, трохвугольнік сімвалізуе горы; круг, спіраль - сонца або месяц; круг, які падзелен надвае сінусоідай – знак інь-янь – абазначае непадзельнасць жаночага і мужчынскага пачаткаў (8, с.145).
1.2.2 Кампазіцыя арнаменту і яе асноўныя матывы
Вывучэнне арнаменту патрабуе агульнай сістэматызацыі шматлікіх і разнастайных па тэматыцы матываў, якія ва ўзоры звязаны паміж сабой і ўтвараюць цэласную і адзіную кампазіцыю.
Сярод вышэй адзначаных матываў пануючае становішча займаюць геаметрычныя, бытаванне якіх у той ці іншай ступені прасочваецца на Беларусі паўсюдна. Важнай умовай атрымання вышыванага геаметрычнага арнаменту з'яўлялася выкарыстанне льняной даматканкі, перапляценне нітак якой утварала дробна-сятчатую структуру з роўнымі строгімі лініямі папярочна-падоўжных напрамкаў ( 6, с.107).
Традыцыйны геаметрычны арнамент беларускай народнай вышыўкі, падобна да арнаменту іншых усходнеславянскіх народаў, не вызначаўся асаблівай разнастайнасцю састаўных элементаў. Яго асноўнымі фігурамі былі ромбы, квадраты, крыжы, разеткі, зоркі, трохвугольнікі, прамыя і ламаныя лініі (1 , с.103).
Сярод пералічаных элементаў цэнтральнае месца адводзілася ромбу. Звычайна ён з'яўляўся стрыжнем кампазіцыі, вакол якога групаваліся астатнія фігуры. Семантыка ромбу вельмі разнастайная: 1) ромб (ці квадрат) ускладняўся прадаўжэннем двух сумежных бакоў, якія ўтвараюць верхні і ніжні вуглы; прадаўжэннем усіх чатырох бакоў у абодвух напрамках (малюнак 1.2.2.1); дапаўненнем двума, трыма ці большай колькасцю паралельных і роўных (грабеньчатых) адрэзкаў, размешчаных на ўнутраных і вонкавых баках (малюнак 1.2.2.2; малюнак 1.2.2.3); злучэннем парамі грабеньчатых адрэзкаў (малюнак 1.2.2.4). Нярэдка прадоўжаныя бакі ўскладняліся ромбамi па ўсіх вуглах. Узнікала крыжа-падобная рамбічная канструкцыя (малюнак 1.2.2.5).
Вядучая роля ромба ў беларускім геаметрычным вышываным арнаменце дасягалася не толькі разнастайнасцю форм унутранага малюнка, закончанасцю контураў, але і кантрастным вылучэннем яго на фоне іншых матываў ці, наадварот, аднастайным запаўненнем акаляючага фону.
Акрамя рамбічных фігур у геаметрычных узорах беларускай народнай вышыўкі значнае месца займаў крыж. Часцей за ўсё гэта касы роўнаканцовы крыж, абазначаны лінеарна або шырокай палосай. Ён можа быць упісаны ў іншыя фігуры або складаць самастойны рапорт арнаментальнай кампазіцыі.
Устойлівым матывам з'яўляецца ўпамянутая вышэй ромба- крыжападобная канструкцыя (малюнак 1.2.2.6). Розныя прапорцыі паміж велічынёй цэнтральнага бакавых ромбаў даюць мноства варыяцый.
Значнае месца ў беларускай вышыўцы займае матыў, які ўмоўна можна назваць разеткай. Гэта могуць быць васьмівугольныя зоркі, упісаныя ў ромб ці апісаныя вакол яго (малюнак 1.2.2.7).
У раслінна-геаметрычных узорах трансфармацыя разеткі вядзе да стварэння стылізаванай кветкі з пялёсткамі мяккіх круглявых контураў (малюнак 1.2.2.8).
Агульнаэтнічная і рэгіянальная своеасаблівасць вышыванага арнаменту любога тыпу, у тым ліку геаметрычнага, складаецца з некалькіх фактараў. Да іх адносяцца асартымент матываў і іх тыпалагічных варыянтаў, прынцыпы сіметрыі, асаблівасці тэхнічнага выканання і каларыту (19 , с.109).
Разнастайнасць арнаментальных кампазіцый па законам сіметрыі зводзіцца да трох відаў: бардзюры,сеткі, разеткі (медальены).
Бардзюры – пераважны від арганізацыі арнаментальных матываў беларускай народнай вышыўкі. Бардзюр – гэта бясконцы рад фігур, размешчаных уздоўж яго восі і валодаючых адным з відаў сіметрыі ( 21, с.85).
Пры нанясенні геаметрычнага арнаменту ў выглядзе бардзюраў выкарыстоўваліся практычна ўсе віды лічаных аздабляльных швоў па суцэльнай, а таксама разрэджанай тканіне. Аднак традыцыйным і пераважным тэхнічным прыёмам з'яўляўся нацяг, які выконваўся пражай чырвонага колеру (10 , с.112) .
У беларускай народнай вышыўцы выкарыстоўваецца таксама сятчаты арнамент: фігуры на плоскасці размяшчаюцца ўздоўж прамых ці нахіленых восей (прамая ці косая сетка).
На рубяжы стагоддзяў паміж вышываным геаметрычным арнаментам з яго абстрактнымі формамі і выяўленчым раслінным матывам, у цэлым рэалістычным, існаваў даволі вялізны пласт раслінна-геаметрычных узораў (10, с.115) .
Адна з прычын з'яўлення новых узораў – адыход ад строгіх лінейных форм старажытных матываў.
Трансфармацыя геаметрычных узораў у раслінна-геаметрычныя мела пэўныя заканамернасці. Хутчэй змяняліся разеткі і зоркі, якія лёгка ператвараліся ў стылізаваныя кветкі.
Блізкасць да раслінных форм маюць разеткі з плаўнымі круглявымі контурамі пялёсткаў.
Трансфармацыя матываў у розных відах геаметрычнага арнаменту– бардзюрах, медальёнах, сетках – адбывалася з рознай ступенню інтэнсіў-насці (10, с.116).
З'яўленне ў арнаментацыі стылізаванай выявы кветкі прывяло да вылучэння яе ў самастойную фігуру – разетку-кветку.
Самы папулярны матыў расліннай вышыўкі – зігзагападобная ці хвалепадобная галінка з раўнамерна адыходзячымі ў розныя бакі (ці ў адзін бок) геаметрызаванымі разеткамі або плаўнымі круглявымі лісцямі вінаграднай лазы з гронкамі, часам буйнымі яркімі кветкамі, сярод якіх пераважаюць ружы, сустракаюцца лілеі, цюльпаны (малюнак 1.2.2.9) (10, с.118).
Прыкметным у беларускай вышыўцы быў матыў вазона. Ім аздаблялі пераважна ручнікі, нярэдка манішкі мужчынскіх, рукавы жаночых кашуль, фартухі, сустракаецца вазон і ва ўзорах абрусаў, полагаў, падзораў (20, с.120).
Не менш папулярная выява вазы ў форме са складанамадэліраванай ножкай, канічнай дзесяцілопасцевай стапой, з прамым ці адагнутым венчыкам і падоўжна-рэльефнай паверхняй чашы (малюнак1.2.2.10) (18,с.234).
3 пачатку XX сг. матыў вазы паступова змяняецца вазонам – гаршком для кветак.
Сярод раслінных узораў матыў дрэва – адзін з даўнейшых. Звыклым пастаянным элементам прысутнічае ён у арнаменце жаночых :кашуль, фартухоў, ручнікоў.
У канны XIX ст. раслінныя матывы папаўняюцца выявай вянка (малюнак 1.2.2.11). Ім аздаблялі пераважна ручнікі, або навалачкі, надзоры. Прататыпам вянка з'явілася добра знаёмая ў прыкладным мастацтве XVIII ст. выява круглявых люстрана-сіметрычных пальмавых ці лаўровых галін, перавязаных унізе бантам (10, с.122).
Сярод шматлікіх кветкавых матываў вышыванага арнаменту на рубяжы стагоддзяў бясспрэчна дамінуючае становішча займаў матыў ружы.
Распаўсюджаны і матыў вінаграднай лазы. У плаўных лініях гнуткай галіны з буйнымі дэкаратыўнымі лісцямі прасочваецца засваенне рыс барока. Да найбольш характэрных варыянтаў адносіцца матыў лазы з гронкамі вінаграду.
Арнамент беларускай народнай вышыўкі ўключае таксама арніта-морфныя матывы, якія можна сустрэць на ручніках, фартухах, на жаночых кашулях. Нягледзячы на пэўную абагульненасць вобразаў, прыналежнасць птушак да пэўнага віду праглядаецца ў многіх выпадках вельмі выразна. Гэта пеўні, галубы, індыкі, арлы, сустракаюцца лебедзі, гусі, качкі. Наогул камназіцыі, у якіх прысутнічалі птушкі, як правіла, уключалі і раслінныя матывы. Птушак часта вышывалі на дрэвах-кветках, на квітнеючых галінах, на сцяблах расліны ў вазоне. Вельмі характэрныя ўзоры, дзе арнітаморфныя бардзюры чаргаваліся з расліннымі, прычым арнаментальны рад з птушак складаў звычайна верхні ярус кампазіцыі.
У арнітаморфных узорах беларускай народнай вышыўкі кампазіцыя з дзвюх птушак і расліннасці паміж імі адна з самых папулярных.
Мноства варыянтаў мела і выява расліннасці. Папулярнымі былі дрэвы-кветкі з сіметрычна адыходзячымі па абодвух баках галінамі і геаметрызаванай шматпялёсткавай разеткай на вяршыні або дрэўца з чатырма ідэнтычнымі разеткамі-кветкамі.
Вельмі распаўсюджанымі і разнастайнымі па стылі з'яўляліся ўзоры з выявай пеўня (13, с.124).
Такім чынам, разгляд арнаментыкі беларускай народнай вышыўкі канца XIX – пачатку XX ст. дазваляе сцвярджаць. што яе найстаражытнейшай асновай быў геаметрычны арнамент. Да традыцыйных відаў арнаменту адносяцца таксама сетка і адзінкавыя медальённыя фігуры. З'яўленне раслінна-геаметрычных узораў, якія паслужылі сувязным звяном паміж архаічнымі і параўнальна новымі расліннымі ўзорамі, было вынікам унутранага развіцця геаметрычнага арнаменту (10, с.131).
Раздзел 2 Аналіз тэматыкі любві ў беларускім арнаменце
2.1 Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
2.1.1 Лада як сімвал кахання і прыгажосці
Адной з распаўсюджанных тэматык у беларускім мастацтве з’яўляецца тэматыка кахання. У беларускай народнай вышыўцы яна таксама прысутнічае.
Каханне ў арнаменце прадстаўлена множствам вобразаў. І адзін, з самых распаўсюджаных вобразаў, гэта матыў Лады.
Ладу і Купалінку адзначалі за іх вясёлы нораў, уменне спяваць і скакаць. Абодва гэтыя вобразы дайшлі да нас з далёкага мінулага.
Лада ў славян і літоўцаў шанавалася як апякунка кахання і шлюбаў, багіня юнацтва, прыгажосці і пладавітасці. Яна надежна адлюстравана ў паэзіі, а таксама ў песнях.
Ручнікі з узорам Лады знойдзены на Віцебшчыне і Гомельшчыне. Часцей за ўсё яна паказана ў выглядзе маладой дзяўчыны, нярэдка суправаджаецца ружамі і галубкамі, якія сімвалізуюць прыгажосць і каханне ( малюнак 2.1.1.1).
Пра Ладу існуе легенда, што ў час ранішняй зары ўпала алмаз - расінка на чырвоную ружу. Зазіхацела ружа іскрамі - брыльянтамі. А тут і прамень сонца залаты ўпаў на ўлонне ружы. I вылецела з пялёсткаў ружы юная, як раніца, прыгожая, як сама прыгажосць, свежая, як расінка, Лада – беларуская багіня кахання і прыгажосці. I паляцела яна лёгкай ластаўкай па вёсках і сёлах Беларусі. Дзе гулянка, дзе вечарынка – там і Лада. Яна запальвае каханне ў сэрцах хлопцаў і дзяўчат, асвятляе ўсмешкамі шчасця іх твары, напаўняе душы надзеяй на шчасце, дабро.
Вобраз нараджэння Лады паводле легенд існуе ў беларускай вышыўцы. Вобраз дзяўчыны знаходзіцца ў цэнтры. Вакол яе шмат кветак. Сама дзяўчына быццам бы выходзіць ці паднімаецца з зямлі (малюнак 2.1.1.2).
Трэба адзначыць, што гэты вобраз вызначаецца многімі рэгіянальнымі варыяцыямі. Напрыклад, існуе яшчэ матыў Лады і Лада — мужа і жонкі ці закаханых хлопца і дзяўчыну, у некатарых рэгіенах іх называюць Леля і Лель.
Лелю лічылі самай прыгожай, самай лепшая з дзяўчат. Яе тварык як ранішняя зара, вочкі як зоркі на небе, вусны – цвет ружы, валасы –траўка-мураўка, голас як званочак. Ручкі яе шаўковыя, калі прыгалубіць – ніколі не забудзеш. А Лель – гэта добры, лагодны хлопец. Часам Лель і Лёля ўспрымаюцца як добрыя, прыгожыя дзеці (малюнак 2.1.1.3).
Найбольш часта Лель і Лёля сімвалізавалі любоў да малых дзяцей. Вобраз дзіцяці як сімвал прадаўжэння жыцця здаўна пашыраны ў многіх народаў (малюнак 2.1.1.4) (7, с.134).
Яны прадстаўляюць сабой вобраз хлопца і дзяўчыны, якія стаяць побач адзін ля аднаго.
Гэты вобраз абазначае моцнае і узаемнае каханне.
Такім чынам Лада – гэта вобраз кахання не толькі ў беларускай вышыўцы ,але ж і ў многіх славянскіх народах, якая паказваецца ў выглядзе дзяўчыны з вянком (малюнак 2.1.1.5).
Кажды рэгіон Беларусі мае свой вобраз Лады – сімвала кахання, напрыклад, яе часта называюць Леляй, якая знаходзіцца ў пары з Лелям (7, с.139) .
2.1.2 Зязюля як сімвал няшчаснага кахання
У народнай свядомасці вобраз зязюлі – гэта сімвал жанчыны ў горы, смутку, жальбе. Звычайна гэта ўдава, якая аплаквае роднага чалавека. Існуе шмат старадаўніх народных песень пра зязюлю, а значыць і пра няшчаснае каханне і разлуку.
Зязюлю частей вышываюцьна посцілках і ручніках.
Калі яна паказана ў спалучэнні з зоркамі – сімваламі дзяцей, значыць, твор прысвечаны мацярынскаму гору: ці сын загінуў навайне, ці нехта з дзяцей памёр (малюнак 2.1.2.1).
Зязюля разам з букетам абазначае, горкую ўдовіну долю і няшчаснае каханне, разлуку закаханых (малюнак 2.1.2.2) (7, с.137).
Такім чынам, зязюля – гэта сімвал няшчаснага кахання, які ў сваю чаргу можа быць сімвалам гора, страты і г.д., гэта залежыць ад матываў вышыўкі.
2.1.3 Русалка як сімвал трагічнага нераздзеленага кахання
Трагічнае, нераздзеленае каханне дзяўчыны апета ў мастацкай творчасці многіх народаў Еўропы і звязваецца звычайна з вобразам русалкі. У старажытнай Грэцыі русалак, або німфаў, было некалькі: дрыяды – лясныя, наяды – рачныя, нерэіды – марскія русалкі.
У павер'ях старажытных славян русалкамі рабіліся няхрышчаныя дзяўчынкі, калі яны паміралі. Але часцей – падманутыя, кінутыя, няшчасныя дзяўчаты, якія тапіліся з гора.
З глыбокай старажытнасці ў славян вядомы абрадавыя ігрышчы – Русаллі. Яны былі звязаны з аграрнай магіяй, вераю ў русалак, якія распараджаліся воднай стыхіяй і забяспечвалі ўраджай. Было гэта і свята дзяўчат, у якім спалучаліся энергія маладосці і трагізм няшчаснага кахання, радасць і смутак, абрадавая магія і звычайная весялосць.
Русалка ў народнай мастацкай творчасці выяўляецца па-рознаму, але звычайна ў выглядзе букета кветак, які сваім сілуэтам нагадвае дзявочую фігуру на кусце. На ўвазе маецца куст каліны, якую звычайна звязваюць з вобразам дзяўчыны, што пакутуе ад няшчаснага кахання (малюнак 2.1.3.1).
Акрамя сімвалічнага куста каліны русалка часам паказвалася і больш рэалістычна. Аднак, рэалізм тут даволі адносны. Фігуры моцна стылізаваныя, сілуэтам нагадваюць Ладу, Лёлю і іншыя жаночыя вобразы (малюнак 2.1.3.2) (7, с.138).
Такім чынам, русалка – гэта сімвал нераздзеленага кахання, сімвал дзяўчыны, якая пакутае ад нясчаснага кахання, але ж пры гэтым яна вяселая і маладая, таямнічая, надзеленная нейкай неверагоднай магіяй.
2.1.4 Голуб і галубка як сімвалы кахання
Любоўнай тэматыкай, матывамі кахання прасякнута амаль уся матэрыяльная і духоўная дзейнасць чалавека.
Увогуле голуб сімвалізуе многія паняцці. Ён выступаў як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога духа. Але часцей за ўсё ён сімвалізуе каханне. Вобразы голуба і галубкі сустракаюцца ў многіх народных песнях. Каханне можа толькі зараджацца або ісці на спад, быць узаемным ці трагічным. Усе гэтыя асаблівасці ў народнай мастацкай творчасці набылі адпа