Хрысціянства, яго ўзнікненне і фарміраванне
Хрысціянства, яго ўзнікненне і фарміраванне
Змест
1. Узнікненне хрысціянства
2. Структура Бібліі
3. Веравучэнне і культ хрысціянства
4. Ператварэнне хрысціянства ў дзяржаўную рэлігію Рымскай імперыі і раздзяленне царквы
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Узнікненне хрысціянства
Хрысціянсва з'яўляецца самай вялікай сусветнай рэлігіяй. Зараз яно налічвае каля двух мільярдаў прыхільнікаў. Такім чынам, звыш адной трэці цяперашняга насельніцтва Зямлі – хрысціяне. Прыхільнікі хрысціянства жывуць амаль ва ўсіх краінах свету. У Еўропе, Амерыцы і Аўстраліі яны складаюць асноўную колькасць жыхароў.
Зараз хрысціянства падзелена на тры асноўныя накірункі: праваслаўе, каталіцтва і пратэстанцтва. А спачатку, больш за тысячу год пасля свайго ўзнікнення, яно было адзіным, і менавіта ў гэты перыяд сфарміравалася ў якасці сусветнай рэлігіі.
Узнікла хрысціянства ў І ст.н.э. у Палесціне, якая ў той час з'яўлялася адной з усходніх правінцый Рымскай імперыі, як кірунак у іудаізме.
У папярэдняй лекцыі гаварылася, што іудаізм у гэты перыяд знаходзіўся ў стане глыбокага крызісу. Важнае месца ў ягоным веравучэнні займала палажэнне аб богаабранаці яўрэйскага народа. Але яўрэяў увесь час хто-небудзь заваёўваў, і з 66 г. да н.э. яны знаходзіліся пад прыгнётам Рыма. У гэтых умовах узмацніліся чаканне Месіі, прыход якога быў прадказаны прарокамі.
Хрысціяне вераць, што гэтым Месіяй, якога іудзеі чакалі ўжо некалькі стагоддзяў з'яўляецца Ісус Хрыстос. ''Ісус'' перакладаецца яе ''Выратавальнік'', гэта было даволі распаўсюджана ў тыя часы сярод яўрэяў імя, а ''Хрыстос'' – гэта пераклад на грэчаскую мову старажытнаяўрэйскага ''Машыак'' (''Памазанік'').
З моманту ўзнікнення і да нашых дзён вядуцца гарачыя спрэчкі наконт трактоўкі Ісуса Хрыста. Для хрысціян гэта Бог Сын, які сышоў на зямлю і выратаваў людзей. Іудзеі лічаць, што ён з'яўляецца ілжэмесіяй, і што Месія для яўрэяў яшчэ не прыйшоў, яго ўсё яшчэ чакаюць. У ХVIIІ ст. у навуцы сфарміраваліся дзве асноўныя трактоўкі Ісуса Хрыста: міфалагічная і гістарычная. Першая сцвярджала, што ніякага Хрыста на самой справе не было і яго вобраз – гэта міф, які ўзнік у выніку перапрацоўкі вядомых у тыя часы міфаў аб паміраючых і ўваскрасаючых багах: егіпецкага міфа аб Азірысе, грэчаскага міфа аб Дыёнісе і інш. Некаторыя даследчыкі гэтай школы выводзілі вобраз Хрыста нават з татэмістычных вераванняў першабытных народаў. Міфалагічная трактоўка была цесна звязана з атэізмам. Сцвярджаючы, што Ісуса Хрыста не было, яе прадстаўнікі тым самым імкнуліся пазбавіць гістарычных падстаў само хрысціянства, паказаць, што ўсе ягоныя палажэнні – не больш як вынік чалавечай фантазіі. Гістарычная трактоўка разглядае Ісуса Хрыста як рэальную асобу, прапаведніка новай рэлігіі, які сфарміраваў шэраг асноўных хрысціянскіх палажэнняў.
Прыхільнікі кожнай з гэтых трактовак прыводзяць аргументы на сваю карысць. Мы іх не будзем разглядаць, каб не ўскладняць матэрыял. Адзначым толькі, што большасць сучасных даследчыкаў выходзіць з таго, што Ісус Хрыстос – гэта не міфалагічны вобраз, на самой справе была такая гістарычная асоба, якая заснавала хрысціянства. Мы ў нашых лекцыях таксама будзем зыходзіць з гэтых пазіцый.
Хрыціянства ўзнікла ў канкрэтных сацыяльна-гістарычных умовах. У І ст.н.э. Рымская імперыя ўваходзіць у стан глыбокага крызісу, які паступова ахоплівае ўсе сферы грамадскага жыцця. Распаўсюджваюцца настроі няўпэўненасці ў будучым, надыходзячага краху спрадвечных асноў. Узрастаюць разбешчанаспь і цынізм у вышэйшых слаях грамадства і незадаволенасць у нізах.
Старая рымская рэлігія ўжо не адпавядае новым умовам жыцця, таму папулярнымі сярод рымлян робяцца культы ўсходніх багоў: Азірыса, Астарты, Кібелы, Ізіды, Аціса, Мітры. Узмацняюцца богашукальніцкія тэндэнцыі, прычынай якіх з'яўлялася адчуванне пакінутасці чалавека, яго бяссілля перад непазбежным і разбуральным рокам. Сваё філасофскае адлюстраванне гэтыя настроі знаходзяць у познім стаіцызме. Найбольш вядомы яго прадстаўнік Луцый Аней Сенэка (4 г. да н.э. – 65 г. н.э.) вучыў сваіх паслядоўнікоў быць мудрымі, не імкнуцца да знешніх поспехаў, падпарадкоўвацца лёсу, трывала і мужна пераносіць жыццёвыя выпрабаванні. Сутнаспь этыкі стаіцызму перададзена ў наступным выказванні Сенэкі : "Чалавек нешчаслівы роўна настолькі, наколькі ён сабе гэта ўяўляе". Выхад з духоўнай дэзарыентацыі стаіцызм бачыў у дасягненні мудрым чалавекам стану незалежнасці ад турбот свету.
Крызіс рымскага грамадства з'явіўся адной з істотных умоў паспяховага распаўсюджвання ў ім хрысціянства. Яно давала людзям суцяшэнне, новую мараль, а таксама надзею на выратаванне і справядлівасць.
2. Структура Бібліі
Біблія з'яўляецца асноўнай крыніцай па гісторыі старажытных яўрэяў і першапачатковага хрысціянства. Зараз прызнаецца, што большасць падзей, якія ў ёй апісаны, сапраўды мелі месца. Таму да яе звяртаюцца вучоныя-гісторыкі. Апроч таго, яна – адзін з самых выдатных твораў літаратуры Старажытнага свету, які вось ужо на працягу стагоддзяў з'яўляецца аб'ектам пільнага філалагічнага аналізу.
Біблія таксама – самая распаўсюджаная на Зямлі кніга. Агульны тыраж яе выданняў складае каля мільярда асобнікаў і мнагакратна пераўзыходзіць тыраж любой іншай кнігі. Біблія перакладзена амаль на семсот моў і дыялэктаў, у тым ліку на мову эскімосаў і уолоф (Сінегал).
Такая пацулярнасць Бібліі тлумачыцца зусім не яе якасцямі як гістарычнай крыніцы альбо літаратурнага твора. Інакш яна б цікавіла перад усім вузкае кола спецыялістаў па старажытнай гісторыі і літаратуры. Біблія – гэта свяшчэнная кніга іудзеяў і хрысціян, і менавіта дзякуючы хрысціянству, як самай шматколькасняй сусветнай рэлігіі, яна атрымала такое шырокае распаўсюджанне.
Само слова "Біблія" паходзіць са старажытнагрэчаскага "biblion" --кніга. "Biblion" жа паходзіць у сваю чаргу ад назвы фінікійскага горада Біблос, які ў старажытнасці быў цэнтрам гандлю папірусам. Множны лік ад "biblion" – "biblia" ("біблія") – "кнігі". Запазычанае ў лацінскую мову, слова "біблія" стала ўжывацца як назоўнік адзіночнага ліку жаночага роду – "кніга".
Трэба падкрэсліць, што для хрысціян Біблія – не проста кніга, гэта Слова Божае, праз якое Бог па вялікай сваей міласэрнасці адкрыўся людзям. Яна лічыцца богадухнавеннай – напісанай пад уплывам Духа Святога. Вядома больш сарака аўтараў Бібліі, і большасць з іх прызнаецца гістарычнымі асобамі, але, згодна з хрысціянскім веравучэннем, пісалі яны не па ўласнай ініцыятыве, а па натхненні, якое атрымалі ад Бога. 3 гэтага вынікае, што сапраўдным аўтарам Бібліі з'яўляецца Бог, людзі толькі перадавалі Ягоную волю. Менавіта гэтым тлумачыцца яе аўтарытэтнасць для хрысціян.
Біблія падзяляецца на дзве няроўныя па аб'ёму часткі : Стары і Новы Запавет. Стары Запавет складае 4/5 усяго тэкста. Ён узнік у ХШ-П стст. да н.э. на тэрыторыі Палеціны і Вавілона. Старым Запаветам першую частку Бібліі называюць хрысціяне. Згодна з хрысціянскім веравучэннем, спачатку было заключана пагадненне паміж Богам і людзьмі праз абраны народ – яўрэяў, а потым прыйшоў Ісус Хрыстос ,Сын Божы, і заключыў Новы Запавет непасрэдна з кожным чалавекам.
У праваслаўнай Бібліі Стары Запавет складаецца з пяцідзесяці кніг, у каталіцтве – з сарака пяці, у іудаізме і пратэстанцтве – з трыццаці дзевяці. Тлумачыцца гэта розніца ў колькасці тым, што толькі трыццаць дзевяць кніг дайшлі да нас на старажытнаяўрэйскай мове, астатнія – на старажытнагрэчаскай. Апошнія (1-3 Ездры, Тавіта, Юдзіф, Прамудрасці Саламона, Прамудрасці Ісуса Сына Сірахава, Баруха, 1-3 Макавейскія) іудзеі, а следам за імі і пратэстанты, не прызнаюць наогул і не ўключаюць у свае свяшчэнныя пісанні, праваслаўныя прызнаюць, але лічадь іх не кананічнымі, а душакарыснымі (іх чытанне карысна для душы, але іх палажэнні не з'яўляюцца нормамі), а католікі лічаць другакананічнымі (узнікшымі ў другую чаргу). Апроч таго, у праваслаўным Старым Запавеце ёсць некалькі кніг, якія адсутнічаюць у каталіцкім.
Стары Запавет падзяляецца на наступныя чатыры часткі:
1. Пяцікніжжа Маісея. У першай кнізе "Быццё" распавядаецца аб стварэнні свету, Адаме і Еве, сусветным патопе, калі выратаваўся толькі Ной са сваей сям'ёй, далейшым рассяленні людзей па Зямлі. Далей апавяданне канцэнтруцца на праайцы яўрэяў Аўрааме і ягоных нашчадках. У другой кнізе "Выхад" гаворка ідзе аб вызваленні аяўрэяў з егіпецкага палону, іх саракагадовым .вандраванні па пустыні, а таксама аб заключэнні з імі праз Маісея запавету на гары Сінай. Трэцяя кніга ''Левіт" мае амаль выключна заканадаўчы характар, і таму ў ёй апавяданне аб падзеях гісторыі яўрэйскага народа перарываецца. Тут змешчаны правілы ахвярапрынашэнняў і цырымоній прызначэння свяшчэннікаў, прадпісанні аб рытуальнай чысціні, богаслужэбны каляндар. У чацвёртай кнізе "Лічбы" зноў распавядаецпа аб вандроўніцтве ў пустыні. Перад тым, як адысці ад Сіная, яўрэі робяць перапіс народа (адсюль назва кнігі) і прыносяць багатыя ахвяры Богу. Тут гаворыцца пра спробы яўрэяў заваяваць тэрыторыю Палесціны, якую, згодна з Бібліяй, Бог абяцаў нашчадкам Аўраама. Пятая кніга "Другазаконне" з'яўляецца кодэксам грамадзянскіх і рэлігійных прадпісанняў, дадзеных Богам. Асноўную частку яе зместу займаюць прамовы Маісея, у якіх ён нагадвае яўрэям аб выхадзе з егіпецкага рабства, Сінайскім Запавеце, пачатку заваёў Зямлі Абяцанай. Тут распавядаецца аб смерці і пахаванні Маісея, і таму зараз даследчыкі лічаць, што не ўсё Пяцікніжжа было створана самім Маісеем, бо чалавек не можа апісапь сваю смерць і пахаванне. Шэраг палажэнняў "Другазаконня" паўтараюць Сінайскі Запавет, адсюль назва гэтай кнігі.
2. Гістарычныя кнігі: Кніга Ісуса Навіна, Кніга Судзяў, 4 кнігі Царстваў, 2 кнігі Параліпаменон (у перакладзе са старажытнаяўрэйскага --"летапіс"), кнігі Ездры і Нееміі (+ 1-3 Макавейскія). Трэба адзначыць, што аўтары гэтых кніг не з'яўляюцца гісторыкамі нават у тагачасным, а, тым больш, у сучасным сэнсе слова. Асноўны змест гістарычных кніг – апісанне ўзаемаадносін яўрэяў з іх Богам, вернасці і (асабліва) нявернасці Запавету. Аўтараў цікавіпь не столькі падзеі, колькі ўрокі, якія з іх вынікаюць. Аднак павучальны характар гэтых кніг не пазбаўляе іх гістарычнай каштоўнасці. Тут распавядаецпа аб канчатковай заваёве яўрэямі тэрыторыі Палесціны і ўзнікненні дзяржавы, адступленні яўрэяў ад запавету з Яхвэ, вынікам чаго з'явілася падпарадкаванне іншым народам.
3. Прароцкія кнігі. Яны падзяляюцца на дзве часткі: чатыры кнігі так званых "вялікіх прарокаў": Ісаіі, Ерэміі, Езэкііля, Данііла і дванаццапь кніг "малых прарокаў". Пад прарокамі ў Біблі разумеюцца людзі, якія мелі вопыт непасрэднага пазнання Бога, і пасланы ім, каб абвяшчаць людзям Ягоную волю, нагадвапь ім аб Ягоных патрабаваннях і вяртаць іх на шлях Ягонай любві . У Бібліі ўзгадваецца шмат прарокаў, пэршым і самым вялікім сярод іх лічыцца Маісей. Больш за ўсе звестак да нас дайшло менавіта аб тых шаснаццаці прароках, кнігі якіх увайшлі ў Біблію. Яны дзейнічалі з VШ па П стст. да н.э. і аказалі надзвычай вялікі уплыў на рэлігійнае развіццё яўрэяў.
4. Пісанні. Яны складаюпца з самых розных па зместу і жанру кніг. Сюды ўваходзяць: Псалтыр – зборнік псалмоў , аўтарам большасці з якіх лічыцца цар Давід, Песня Песняў – зборнік эратычнай лірыкі, дзе ў алегарычнай форме распавядаецца аб любві паміж Богам і людзьмі, кнігі Ёва, Прытчаў Саламонавых, Еклезіаста, Ісуса сына Сірахава і Прамудрасці Саламона, у якіх разважаецпа аб лёсе чалавека і яго ўзаемаадносінах з Богам. (Эстэр, Юдзіф,Плач Іераміі).
Хрысціяне, якія лічаць сябе духоўнымі нашчадкамі іудзеяў, разглядаюць Стары Запавет як падрыхтоўку да Новага, а Новы – як ключ да разумення Старога. Але, безумоўна, галоўнае значэнне для іх мае Новы Запавет.
Ён быў напісаны ў І ст. н.э. на старажытнагрэчаскай мове ў розных месцах Рымскай імперыі : Анціохіі, Афінах, Рыме, востраве Патмас і інш. Трэба адзначыць, што хаця хрысціянства ўзнікла на тэрыторыі Палесціны, але Новы Запавет быў напісаны па-за яе межамі. Мова Новага Запавету – не літаратурная, а гутарковая (так званы "койнэ").
Новы Запавет, складаецца з 27 кніг, якія прызнаюцца кананічнымі пераважнай большасцю хрысціян і наогул не прызнаюцца іудзеямі. У ім чатыры часткі:
1. Чатыры евангелля: паводле Мацьвея, паводле Марка, паводле Лукі і паводле Яна. Само слова "евангелле" ў перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы азначае "радасная вестка". Па зместу кожнае з іх з'яўляецца апавяданнем аб жыцці і дзеяннях Ісуса Хрыста, але іх сутнасць – у перадачы радаснай весткі аб тым, што прыйшоў Сын Божы, узяў на Сябе грахі , узышоў за іх на крыж і тым самым выратаваў людзей. Такім чынам, евангелісты перадавалі добрую вестку аб тым, што ўсе людзі з'яўляюцца выратаванымі. 3 чатырох аўтараў евангелляў Мацьвей і Ян з'яўляюцца апосталамі, а Лука і Марк – вучнямі апосталаў. Тры першых евангелля: паводле Мацьвея, Марка і Лукі называюцца сінаптычнымі, ад старажытнагрэчаскага "sinopsis" – "слупок". Калі іх тэксты размясціць у выглядзе чатырох паралельных слупкоў, то відавочна супадзенне іх асноўных фрагментаў апісання жыцця Хрыста, хаця ёсць разыходжанні. Напрыклад, у евангеллі паводле Мацьвея радавод Ісуса Хрыста налічвае ад цара Давіда 42 пакаленні, а ў евангеллі паводле Лукі – 56. Ёсць і іншыя разыходжанні. Тлумачыцца гэта тым, што евангеллі пісаліся ў розны час і ў розных месцах, далёкіх адно ад аднога (евангелле паводле Мацьвея – паміж 40-мі і 50-мі гг. у Іерусаліме, паводле Лукі – у Рыме да 70 г., паводле Марка – у Анціохіі ў канцы 60-х гг., паводле Яна – у Ефесе ў 90-я гг.). I кожнае з іх перадае радасную вестку па-свойму, пры захаванні агульнай асновы.
2. Дзеянні апосталаў. Гэта частка была напісана ў канцы 60-х гг. у Рыме. Аўтарам з'яўляецца Лука, і па свайму зместу яна працягвае трэцяе евангелле. Тут распавядаецца аб першых гадах існавання хрысціянскай царквы (да 63 г.), а таксама аб дзейнасці апосталаў Пятра і, асабліва, Паўла.
3. Пасланні апосталаў. Напісаны яны ў самых розных месцах Рымскай імперыі і адрасаваны хрысціянскім суполкам. Усяго ў Новым Запавеце знаходзіцца 21 апостальскае пасланне. Вучоныя падзяляюць іх на дзве часткі: сем пасланняў, якія прыпісваюцца апосталам Якаву, Пятру, Яну і Іудзе і называюцца "саборнымі" альбо "акружнымі", паколькі адрасаваны не камусьці канкрэтна, а ўсім хрысціянам, і 14 пасланняў прыпісаных апосталу Паўлу. Менавіта апошнія з'яўляюцца – пасля Евангелляў – найважнейшай часткай Новага Запавету. Тут выкладзены шэраг палажэнняў, на якіх шмат у чым грунтуецца хрысціянскае веравучэнне. Пасланні Паўла карысталіся аўтарытэтам у многіх хрысціян яшчэ пры жыцці апостала: іх чыталі на малітоўных сходах, перапісвалі і распаўсюджвалі. Сам Павел быў вельмі адукаваным чалавекам, вучыўся ў самых вядомых рабінаў таго часу. Ён не належаў да ліку дванаццаці апосталаў, быў фарызеем, і спачатку прымаў удзел у праследаваннях хрысціян, бо лічыў іх шкоднай сектай. Потым адбываецца раптоўны паварот Паўла ў хрысціянства, і ён робіцца самым актыўным яго прапаведнікам. Паўла называюць "апосталам народаў", менавіта ён стаў актыўна распаўсюджваць хрысціянства сярод неіудзеяў. Пасланні апостала Паўла адрасаваны канкрэтнай хрысіянскай суполцы альбо чалавеку.
4. Апакаліпсіс альбо Адкрыццё Яна Багаслова. Тут выкладзена хрысціянская эсхаталогія – вучэнне аб канцы свету. Гэта кніга вельмі складаная для разумення і поўная глыбокіх сімвалаў. Па свайму жанру яна ўзыходзіць да прароцкіх кніг Старога Запавету. Асноўны змест кнігі складаюць прароцтвы і адкрыцці, якія былі дадзены Яну Багаслову Богам: панавання ў канцы свету на Зямлі Антыхрыста, Другога прышэсця Хрыста, вялікай бітвы Армагедона, Апошняга Суда і інш. Напісаны Апакаліпсіс у 68-69 гг. на востраве Патмас. Раней ягоны аўтар атаясамліваўся з Янам Евангелістам, зараз гэты пункт погляду адвяргаецца.
3. Веравучэнне і культ хрысціянства
Веравучэнне і культ хрысціянства ўяўляюць сабой арганічнае цэлае. Аднак веравучэнню, і гэтым хрысціянства адрозніваецца ад язычніцтва, належыць першынство. У язычніцтве галоўная ўвага надавалася метадам наладжвання ўзаемаадносін са звышнатуральным: ягонаму ўміласціўленню альбо падпарадкаванню сваім жаданням, гэта значыць, культу. Уяўленні аб звышнатуральным былі, як правіла, вельмі расплывістымі і, нават, супярэчлівымі. Хрысціянства ж робіць націск менавіта на веравучэнні і разглядае культавыя дзеянні як яго вынік.
Хрысціянскае веравучэнне лічыцца богаадкрытым, гэта значыць, яго палажэнні не з'яўляюцца вынікам інтэлектуальнай дзейнасці людзей, але дадзены Богам. Некаторыя з гэтых палажэнняў немагчыма зразумець рацыянальна, у іх трэба проста верыць.
Веравучэнне хрысціян мае дзве крыніцы: Свяшчэннае Пісанне (Біблія) і Свяшчэннае Паданне (рашэнні сабораў, творы царкоўных пісьменнікаў, традыцыі богаслужэбнай практыкі і г.д.).
У цэнтры хрысціянскага веравучэння знаходзіцца зафіксаваная ў евангеллях добрая вестка аб тым, што Бог так палюбіў людзей, што паслаў ім свайго Сына, які ўзяў на сябе іх грахі , прыняў пакутнцкую смерць і тым самым выратаваў людзей. Хрысціянамі рабіліся тыя з яўрэяў, а потым прадстаўнікоў іншых народаў Рымскай імперыі, хто прыняў гэтую добрую вестку. У сваю чаргу, асноўнай запаведзю хрысціянства з'яўляецца любоў да Бога і да людзей: "Ісус сказаў...: "палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёй, і ўсім разуменнем тваім"; гэта ёсць першая і найбольшая запаведзь. Другая ж падобная ёй: "палюбі блізкага твайго як самога сябе". На гэтых дзвюх запаведзях грунтуюцца закон і прарокі" (Мв. 22, 37-40).
Веравучэнне хрыспіянства складаецца з дагматаў – палажэнняў, якія лічацца богаадкрытымі і таму абсалютнымі ісцінамі. Аснову хрысціянскага веравучэння складае Сімвал веры. Узнік ён з практыкі хрышчэння. Спачатку хрысціянства прымалі ў асноўным дарослыя людзі, і перад тым, як іх хрысціць, ім задавалі пытанні, каб высветліць, у што яны вераць і ці ведаюць яны палажэнні хрысціянскага веравучэння. Самі гэтыя палажэнні, наконт якіх пыталіся, былі ўзятыя з пасланняў апосталаў, таму першапачатковы Сімвал веры называўся Апостальскім. Ягоны тэкст у розных хрысціянскіх суполках меў нязначныя адрозненні. У пачатку ІV ст. з-за распаўсюджвання ераcяў (адcтупленняў ад хрысціянскага веравучэнн) узнікла патрэба дакладна акрэсліць, у што верыць хрысціянская царква, і стварыць адзіны Сімвал. Гэта было зроблена на двух першых хрысціянскіх усяленскіх саборах (сходах): Нікейскім (325 г.) і Канстанцінопальскім (381г.), таму гэты Сімвал веры называецца Нікеа-Канстанцінопальскім. Складаецца ён з І2-ці палажэнняў":
1. "Веру ў адзінага Бога, Айца Усемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага".
2. "I ў адзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, Які ад Айца народжаны перад усімі вякамі: Святла ад Cвятла, Бога праўдзівага ад Бога праўдзівага, народжанага, а не створанага, адзінасутнага з Айцом, праз Якога ўсё стала быць".
3.”Ён дзеля нас, людзей. і дзеля нашага збаўлення, сышоў з неба, прыняў цела ад Духа Святога і Дзевы Марыі і стаўся чалавекам".
4. "Укрыжаваны за нас пры Понцкім Пілаце, цярпеў і быў пахаваны".
5. "I ўваскрос на трэці дзень, паводле Пісання".
6. "Узышоў на небе і сядзіць праваруч Айца".
7. ''І паўторна прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памёрлых, і Яго валадарству не будзе канца".
8. "І ў Духа Святога, Госпада жыватворчага, які ад Айца паходзіць, Які з Айцом і Сынам супольна адбірае шанаванне і хвалу, Які гаварыў праз прарокаў".
9. "У адзіную Святую, Саборную і Апостальскую Царкву".
10. "Прызнаю адзінае хрышчэнне для адпушчэння грахоў".
11. "Чакаю ўваскрашэння памёрлых".
12. "I жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн".
Хрысціянскі культ, як і веравучэнне ствараўся на пранягу некалькіх стагоддзяў. Яго аснову складаюць сем галоўных абрадаў – таінстваў. Такую назву яны атрымалі таму, што маюць для веруючых таямнічы, сакральны сэнс, у іх "пад бачным выглядам праяўляецца нябачная сіла Божая". Усяго іх сем:
Хрышчэнне – з чалавека здымаецца першародны грэх і ён далучаецца да хрысціянскай царквы. Абрад адбываецца ў выглядзе амавення і робіцца свяшчэннікам. Як правіла, хрысцяць дзяцей, тройчы акунаючы іх у ваду. 3 хрышчэннем дзіцяці таксама звязана наданне яму імя. Раней гэта было імя святога, якому прысвячаўся дзень, у які дзіця нарадзілася, зараз бацькі самі выбіраюць імя. Калі хрысціцца дарослы, дык з яго здымаецца не толькі першародны грэх, але і ўсе астатнія. Дарослых не акунаецць у ваду, а толькі абліваюць ім галаву.
Мірапамазанне – на чалавека спускаецца Дух Святы, каб дапамагчы захаваць душэўную чысціню ў хрышчэнні, узрастаць і ўзмацоўвацца ў жыцці духоўным.
Споведзь альбо пакаянне – ад імя Ісуса Хрыста свяшчэннік адпускае чалавеку грахі. Пад апошнімі разумеецца адступленне ад запаведзяў Бога. Трэба ўзгадаць свае грахі, адчуць за іх жаль, мець намер так больш не рабіць і сказаць аб сваіх грахах свяшчэнніку. Хрысціянская царква называе сем смяротных грахоў (лічьцца, што яны адразаюцъ чалавека ад Бога як крыніцы жыцця): ганарлівасць, сквапнасць, пралюбадзейства, зайздрасць, празмернасць у ежы і піцці, злоба, лянота. У раннім хрысціянстве пакаянне мела публічны характар. Чалавек казаў аб сваіх грахах усёй суполцы. 3 VІІ ст. пачынае пераважаць індывідуальная споведзь свяшчэнніку. Царква гарантуе тайну споведзі. Парушэнне апошняй з'яўляецца для свяшчэнніка цяжкім грахом.
Прычашчэнне альбо еўхарыстыя (удзячная ахвяра) – пад выглядам хлеба і віна веруючыя прымаюпь цела і кроў Ісуса Хрыста. Сэнс гэтага таінства ў далучэнні да выкупляльнай ахвяры Ісуса Хрыста. Згодна з Бібліяй, яно было ўстаноўлена самім Хрыстом на Тайнай Вячэры. Хрысціянская царква лічыць, што прычашчэнне мае вельмі вялікае значэнне для жыцця веруючых. Прычашчацца дарослы чалавек можа толькі пасля споведзі.
Сужэнства (вянчанне) – царкоўнае асвячэнне шлюбнага саюзу паміж мужчынам і жанчынай. Лічыцца, што іх аб'ядноўвае сам Бог, і таму разводы разглядаюцца царквой як вельмі непажаданыя: "што Бог злучыў, тое чалавек разлучыць не можа".
Алеяасвячэнне (намашчэнне хворых) – робіцца над хворымі з мэтай падтрымкі іх у веры, ачышчэння ад грахоў і аблягчэння пакут. У праваслаўнай царкве яно называецца таксама сабораваннем, бо яго павінен рабіць сабор з сямі свяшчэннікаў, але ў выпадку неабходнасці дазваляецца выконваць яго і аднаму свяшчэнніку, як, дарэчы, звычайна адбываецца. Таінства заключаецца ў тым, што свяшчэннік мажа лоб, шчокі, губы і грудзі хвораму асвечаным аліўкавым алеем з дабаўленнем некаторай колькасці чырвонага віна. Пры гэтым чытаюцца малітвы, у якіх свяшчэннік просіць Бога паслаць чалавеку выздараўленне.
Свяшчэнства – пасвячэнне ў свяшчэннікі. Сэнс яго ў тым, што чалавек атрымлівае дар духоўна кіравапь веруючымі, выконваць таінствы і богаслужэнні. Крыніцай гэтага дару лічыцца Ісус Хрыстос, які з'яўляецца Галавой хрысціянскай царквы і яе першасвятаром. Менавіта ён, згодна з Бібліяй, надзяліў дарам свяшчэннадзеяння апосталаў, і загадаў ім распаўсюджваць хрысціянства. Апосталы, ствараючы царкву, перадавалі свае паўнамоцтвы і дары духавенству, вылучыўшы ў ім тры ступені іерархіі, якія існуюць і зараз: епіскап, прэсвітэр і дыякан. Епіскап (грэч. episkopos --назіральнік, ахоўнік), згодна з веравучэннем хрысціянскай царквы, з'яўляецца непасрэдным пераемнікам апосталаў і валодае ўсёй паўнатой свяшчэнства. Ён лічыцца першым і галоўным здзяйсняльнікам богаслужэння, таму яно павінна адбывацца ў яго прысутнасці альбо з ягонага дабраславенства, інакш не прызнаецца сапраўдным. Толькі епіскап мае права пасвячаць у прэсвітэры і дыяканы. Епіскапы могупь займаць розныя месцы у царкоўнай іерархі: быць проста епіскапамі, архіепіскапамі, мітрапалітамі, экзархамі, кардыналамі, патрыярхамі, папамі, але ўсе яны роўныя ў сваім свяшчэнстве. Прэсвітэр (грэч. presbyteros – старэйшына) з'яўляецца свяшчэннаслужыцелем сярэдняй ступені іерархіі. Яго звычайна называюць свяшчэннікам. Прэсвітэр залежыць ад епіскапа, падпарадкоўваецца яму і ад яго атрымлівае права выконваць царкоўныя службы і таінствы, апроч тых, якія можа выконваць толькі епіскап. Зараз ад прэсвітэраў патрабуецца мець адпаведную адукацыю. Як правіла, перад тым, як зрабіцца прэсвітэрам чалавек павінен скончыць семінарыю. Дыякан (грэч. diakonos – служка) --свяшчэннаслужыцель ніжэйшай ступені царкоўнай іерархіі. Спачатку дыяканы адказвалі за арганізацыйна-гаспадарчую дзейнасць хрысціянскіх суполак. Дыякан не можа самастойна выконваць таінствы і богаслужэнні, а толькі дапамагае ў гэтым епіскапу і прэсвітэру.
Таінства свяшчэнства адбываецца на падставе абраду рукапалажэння альбо хіратоніі (грэч.cheirotonia – дзеянне моцай рук), у працэcе якога адбываецца ўскладанне рук на галаву чалавека, якога пасвячаюць. Лічыцца, што такім чынам яму перадаецца асаблівы дар Хрыста, неабходны для выканання далейшага служэння. У прэсвітэры і даяканы пасвячае епіскап, у епіскапы, як правіла, – сабор епіскапаў (не менш трох).
Трэба адзначыць, што ў праваслаўнай і каталіцкай царкве епіскапамі, прэсвітэрамі і дыяканамі могуць быць толькі мужчыны, у большасці пратэстанцкіх накірункаў – таксама і жанчыны.
Важнае месца ў хрысціянскім кульце займаюць малітвы – зряртанні веруючых да Бога з просьбамі, падзякамі альбо хваламі. Яны могуць быць мысленныя (так званая "ціхая малітва") альбо вусныя. Апошнія бываюць агульнымі (калі моляцца некалькі чалавек) і індывідуальнымі. Агульныя малітвы звычайна кажуцца веруючымі ў час набажэнства ў храме, індывідуальныя – дома. У хрысціянстве ёсць зацверджаныя тэксты малітваў, асноўнай іх крыніцай з'яўляецца Псалтыр і евангеллі. Галоўная хрысціянская малітва – "Ойча наш". Згодна з Бібліяй, яна была дадзена Хрыстом, таму яе называюць "Малітвай Гасподняй". Чалавек можа звяртацца да Бога і сваімі словамі, асабліва ў індывідуальнай малітве.
Хрысціянскае набажэнства ўяўляе сабой сукупнаспь урачыстых культавых абрадаў і дзеянняў (малітваў, паклонаў, запальванняў свечак, спеваў і інш.), мэтай якіх з'яўляюцца зносіны з Богам. Выконваецца набажэнства свяшчэннаслужыпелямі пры актыўным удзеле веруючых галоўным чынам у храме.
У праваслаўным і каталіцкім кульце ёсць таксама шанаванне крыжа і ікон. Крыж з'яўляецца сімвалам хрысціянскай веры. Ён стаіць на дахах храмаў, яго носяць на целе веруючыя, ён з'яўляецца часткай адзення свяшчэннаслужыцеляў. Крыж быў прыняты хрысціянскай царквой як сімвал выратавання – менавіта на крыжы, згодна з Бібліяй, прыняў пакутніцкую смерць за грахі людзей Ісус Хрыстос. Ікона (грэч. eikon – выява, вобраз) – гэта жывапісная альбо (радзей) рэльефная выява Троіцы, Ісуса Хрыста, Божай Маці, апосталаў, святых. Трэба падкрэсліць, што іконы маюць у хрысціянстве выключна знакавы характар – моляцца не дошкам, на якіх намаляваны Бог, а самому Богу, іконы служаць для нагадвання веруючым Ягонага аблічча. Некаторыя іконы называюцца цудатворнымі і асабліва шануюцца, бо лічыцца, што праз іх праявілася сіла божая. Гэта, напрыклад, іконы Маці Божай Вострабрамскай, Казанскай Божай Маці.
Важнае месца ў хрысціянскім кульце займаюць святы, якія прысвечаны найбольш значным з пункту погляду царквы падзеям. Самае вялікае свята – гэта Пасха, у гонар уваскрасення Ісуса Хрыста. Далей ідзе Раство Хрыстова, Раство Багародзіцы, Тройца альбо Пяцідзесятніца і іншыя. Святы падзяляюцца на нерухомыя, якія святкуюцца ў адны і тыя ж чыслы месяца і рухомыя, якія перамяшчаюцца па календару ў зялежнасці ад дня святкавання Пасхі.
У каталіцкім і праваслаўным кульце ёсць таксама пасты – перыяды, калі абмежавана ўжыванне ежы з мэтай цялеснага і духоўнага ачышчэння веруючых. Самы вялікі пост – перад Пасхай, ён цягнецца ў праваслаўі 7 тыдняў, у каталіцтве – 40 дзён.
4. Ператварэнне хрысціянства ў дзяржаўную рэлігію Рымскай імперыі і раздзяленне царквы
Згодна з хрысціянскім веравучэннем, заснавальнікам царквы і яе галавой з'яўляецца Ісус Хрыстос. Царква – "містычнае цела Хрыста". Яна адначасова з'яўляецца вынікам чалавечай дзейнасці, і як любы сацыяльны інстытут мае ў сабе рысы недасканаласці, але таксама – звышнатуральным стварэннем, маючым рысы святасці, вечнасці, неразбуральнасці, пасрэднікам паміж Богам і людзьмі, па-за межамі якога няма выратавання.
Хрысціянства называе дакладную дату і месца ўзнікнення царквы – 28 мая 30 г., Іерусалім, калі на пяцідзесяты дзень пасля Пасхі на апосталаў сышоў Святы Дух і яны атрымалі здольнасць прапаведаваць евангелле па ўсім свеце. Выконваючы дадзеную ім раней Хрыстом запаведзь: "Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Святога Духа", апосталы пачалі ствараць у розных гарадах Рымскай імперыі хрыспіянскія суполкі. Спачатку хрысціянства распаўсюджвалася амаль выключна сярод яўрэяў. Першыя хрысціяне лічылі сябе найбольш паслядоўнымі іудзеямі, прыняўшымі даўгачаканага Месію. Аднак большасць іудзеяў успрынялі хрысціянства як шкодную секту і праследавалі яго. Таксама і сярод хрысціян з'яўляецца ўсё больш прадстаўнікоў іншых народаў Рымскай імперыі. Як ужо казалася, першым, хто актыўна стаў прапаведваць хрысціянства сярод неіудзеяў, з'яўляецца апостал Павел. Канчаткова хрысціянства аддзялілася ад іудаізму ў перыяд паўстання 66-73 гг.
Ствараючы хрысціянскія суполкі, апосталы ставіліна іх чале прэсвітэраў і епіскапаў. Спачатку функцыі апошніх былі аднолькавымі, але паступова на першы план выходзяць епіскапы, і ўжо з пачатку ІІ ст. менавіта ім належыць кіруючая роля ў хрысціянскай царкве.
У першых хрысціянскіх суполках епіскапы, прэсвітэры і дыяканы выбіраліся веруючымі. Дзеля таго, каб гэтая выбарная пасада атрымала аўтарытэт, існаваў абрад рукапалажэння, як перадача асаблівага дару свяшчэнства ад Хрыста праз апосталаў першым прэсвітэрам і епіскапам, і ад апошніх далей іх пераемнікам.
Хрысціянства даволі хутка распаўсюджвалася па Рымскай імперыі. Ад першапачатковых суполак аддзяляліся новыя. Такім чынам узнікалі епіскапскія акругі – епархіі, межы якіх супадалі з межамі правінцый Рымскай імперыі. Епіскапы падтрымлівалі сувязь паміж сабой і для вырашэння агульных пытанняў перыядычна збіраліся на лакальныя саборы. Паступова ствараліся царкоўныя акругі, цэнтрам якіх рабіліся вялікія гарады Рымскай імперыі, дзе існавалі найбольш шматколькасныя хрысціянскія суполкі. Яны сталі называцца мітраполіямі (грэч. metropolia – галоўны, мацярынскі горад), а іх епіскапы з ІV ст. ва ўсходніх правінцыях Рымскай Імперыі атрымалі тытул мітрапалітаў. 3 V ст. епіскапы гарадоў, якія былі галоўнымі цэнтрамі хрысціянства сталі называцца папамі (у Рыме і Александрыі) і патрыярхамі(у Канстанцінопалі, Іерусаліме і Анціохіі).
Паступова ў Рымскай імперыі складваецца адзіная хрысціянская царква. Наладжваюцца сувязі паміж рознымі яе часткамі, для барацьбы з ерасямі склікаюцца Усяленскія саборы. Кіраўніком хрысціянскай царквы ў першыя стагоддзі яе існавання прызнаваўся Папа Рымскі. Тлумачылася гэта перш за ўсё тым, што першым епіскапам Рыму (Папай Рымскім) быў, згодна хрысціянскай традыцыі, апостал Пётр, якому Хрыстос даручыў кіраўніцтва над усімі хрысціянамі. Лічылася, што кожны Рымскі папа з'яўляецца пераемнікам улады апостала Пятра.
Спачатку хрысціяне праследаваліся ў Рымскай імперыі за адмаўленне шанаваць афіцыйных багоў. Як гэта ні парадаксальна, але рымскія ўлады абвінавачвалі хрысціян у атэізме, гэта значыпь, бязбожнасці. Справа ў тым, што тут сутыкнуліся два розныя тыпы рэлігійнасці. Рымляне ўспрымалі сваіх шматколькасных багоў перш за ўсё як апекуноў таго ці іншага дзеяння, чалавека альбо імперыі ў цэлым. Яны таксама шанавалі багоў заваяваных імі народаў, з мэтай дабіцца апякунства апошніх. Але яны патрабавалі, каб шанавалі іх багоў, перш за ўсё – Генія (ад лац. gens – род), імператара, які лічыўся ягоным апекуном і ўвасабленнем унутранай сілы мужчыны. Гэта быў не столькі рэлігійны, колькі палітычны акт. Тым самым чалавек дэманстраваў сваю адданаспь імператару. Патрэбна для гэтага было няшмат -спаліць крыху ладану перад статуяй Генія. Аднак хрысціяне адмаўляліся зрабіць нават гэта, бо не маглі шанаваць іншых багоў, і таму ўлады іх праследавалі. Таксама ў першых хрысціян не было таго, у чым рымляне бачылі сутнасць рэлігіі: храмаў, статуй багоў, ахвяр. Хрысціянскае богаслужэнне, спачатку было простым, складалася з малітваў, чытання Новага Запавету, казанняў і прычашчэння. Збіраліся веруючыя па нядзелях, тайна, дзе-небудзь на ўскраіне горада. У грамадскай свядомасці аб хрысціянах распаўсюджваліся чуткі як аб святататцах, амаральных людзях, якія выконваюць канібальскія абрады і займаюцца оргіямі.
Першае праследаванне хрысціян адбылося ў 64 г. пры імператары Нероне, які абвінаваціў іх у падпальванні Рыма і падвергнуў жорсткім пакаранням. Праследаванні не былі сістэматычнымі, яны то абвастраліся, то знікалі зусім, усё залежыла ад палітыкі канкрэтнага імператара. Таму хрысціяне маглі, хаця з цяжкасцямі, існаваць і, нават, пашыраць сваю колькасць. Рымская імперыя знаходзілася ў крызісе, яе афіцыйная рэлігія страціла сваю духоўную сілу і не магла перашкодзіць распаўсюджванню хрысціянства.
Найбольш жорсткі перыяд ганенняў хрысціянства перажыла пры імператары Дыаклеціане (284-305). Але ў 305 г. апошні адрокся ад улады і адбываюцца рэзкія перамены ў становішчы царквы. Пераемнік Дыаклеціана Галерый у 311 г. загадаў адмяніць праследванні хрысціян. У 313 г. імператары Канстанцін і Ліцыній выдаюць знакаміты Міланскі эдыкт, згодна з якім хрысціянства прызнаецца цярпімай рэлігіяй, хрысціяне атрымліваюць права адкрыта адпраўляць свой культ і валодаць маёмасцю. А ў 324 г. хрысціянства абвяшчаецца дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі .
Аднак сама імперыя набліжалася да свайіго канца. Глыбокі ўнутраны крызіс абвастрыўся пад уплывам нашэсцяў варвараў, якія ўвесь час пагражалі Рыму. Па гэтай прычыне імператар Канстанцін у 330 г. перанёс сталіцу на ўсход у заснаваны ім горад Канстанцінопаль, а ў 395 г. імперыя падзялілася на дзве часткі : заходнюю і ўсходнюю.
Гэтыя адміністратыўныя падзелы мелі вялікае значэнне для лёсу хрысціянскай царквы. Імператар, які знаходзіўся ў Канстанцінопалі, усё больш страчваў рэальную палітычную ўладу ў заходняй частцы, якая паступова апыняецца пад кіраўніцтвам варвараў. У 476 г. гуны захапілі Рым, і іх правадыр Аларых адаслаў у Канстанцінопаль знакі імператарскай улады: карону і скіпетр. Гэтая падзея лічыцца канцом Рымскай імперыі. Усходняя яе частка, якая атрытмала назву Візантыйскай імперыі праіснавала яшчэ да сярэдзіны ХV ст., а на тэрыторыі заходняй часткі паступова складваюцца новыя дзяржавы. У гэтых умовах на захадзе ўсё больш узмацняецца ўлада Рымскага папы, як духоўная, так і свецкая. Ён робіцца цэнтрам, вакол якога канцэнтруецпа грамадства, вядзе перамовы з варварамі, ажыццяўляе раздачу хлеба бедным і г.д. Заходняя царква пачынае актыўную дзейнасць па распаўсюджванню хрысціянства сярод варвараў і атрымлівае іх падтрымку. Аднак сувязь папы з усходняй часткай Рымскай імперыі ўсё больш слабее, хаця ён па-ранейшаму лічыцца кіраўніком ўсёй царквы. На Усходзе паступова ўзвышаецца Канстанцінопальскі патрыярх, які, як епіскап сталіцы, не жадаў падпарадкоўвацца Рымскаму папе. У V ст. ён стаў называць сябе Усяленскім патрыярхам, гэта значыць, кіраўніком як усходняй, так і заходняй царквы, што выклікала энергічны пратэст Рыма. Саперніцтва паміж Канстанцінопальскім патрыярхам і Рымскім папай за ўладу цягнулася некалькі стагоддзяў з пераменным поспехам. Усё гэта ў рэшце рэшт прывяло да расколу. У 1054 г. Рымскі папа і Канстанцінопальскі патрыярх узаемна праклялі і адлучылі ад царквы адзін аднога. Хрысціянская царква падзялілася на дзве часткі : усходнюю – праваслаўную, што значыць "правільную", і заходнюю – каталіцкую, што значыць "сусветную".
Трэба падкрэсліць, што віну за раскол нясе як заходні, так і ўсходні бок. Сапраўднай прычынай яго з'яўляюцца амбіцыі кіраўнікоў царквы. Вынікі расколу былі вельмі сур'ёзнымі: Еўропа падзялілася на дзве часткі, якія вельмі часта ставіліся варожа адна да адной.
У 1965 г. Канстанцінопальскі патрыярх Афінагор І і Рымскі папа Павел VI узаемна знялі праклён, але узнавіць адзінства царквы не ўдалося. Зараз узае