Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага


Рэферат

 па прадмеце “Гісторыя Беларусі”

студэнта І курса завочнага аддзялення

Фізіка-тэхнічнага факультэта

спецыяльнасці АіТВПАМ

2 группы 1-й лабараторнай падгуппы

Жукоўскага Аляксея Уладзіміравіча.
Змест
:

1. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА   3

   1.1 Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг. 3

   1.2 Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя. 5

2.КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў КНІЗЕ М.І.ЕРМАЛОВІЧА “ПА СЛЯДАХ АДНАГО МІФА”. 14


УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА

 Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг.

У канцы ЗО - 40-ых гадоў  XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы, некалі падпарадкаваным Kieвy, узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе i суседніх тэрыторыях Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага.

Утварэнне ВКЛ - заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага i палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі i Літвы ў XII—XIII стст.

Адносіны ўсходнеславянскіх княстваў са сваімі бліжэйшымі балцкімі суседзямі былі няпростымі Разрозненыя землі гістарычнай Літвы ў X—XII стст. былі аб'ектам заваёвы суседніх славянскіх дзяржаў.

Частымі былі спусташальныя паходы ўсходнеславянскіх дружын i на яцвяжскія землі.

У сваю чаргу ў XI-першай трэці XIII ст. літоўскія i яцвяжскія дружыны неаднаразова робяць нa6eгi на славянскія княствы (даходзяць да Тураўскай, Валынскай, Ноўгарад-Северскай, Смаленскай зямель), галоўнай мэтай каторых быў не захоп чужой тэрыторыі, а рабаўніцтва, захоп палонных, хатняй жывёлы i г. д. Яны насілі грабежніцкі характар i з'яўляліся адной з крыніц наза-пашвання багаццяў літоўскай знаці.

Зыходзячы з рэальных фактаў літоўскіх паходаў на ўсходнеславянскія землі, гісторыкі канца XIX—XX стст. распрацавалі "канфрантацыйную" версію генезісу ВКЛ, згодна з якой верхняе i сярэдняе Панямонне былі зонай адвечнай балта-славянскай канфрантацыі, цi змагання за тэрыторыі. Спачатку, усходнія славяне перамагалі тут i цяснілі балтаў, потым па меры раздраблення i аслаблення Pyci балты ў сваю чаргу перайшлі ў наступ. Паступова балцкая экспансія з ваенна-рабаўнічай перарастае ў тэрытарыяльна-захопніцкую. Між тым прыхільнікам гэтай тэзы не ўдалося выявіць ніводнага факта захопу Літвой якога-небудзь горада ці зямлі на тэрыторыі будучай Беларусі. Усе вядомыя выпадкі прыходу літоўскіх князёў на княжанне ва ўсходнеславянскія гарады у XIII ст. адбыліся праз запрашэнне. Больш таго, у крыніцах няма прамых цi вартых даверу ўскосных сведчанняў аб нападзе летапіснай Літвы на Наваградак, Гародню, Ваўкавыск. Раней даследчыкі не заўважалі i таго, што ваяўнічы рух балтаў быў накіраваны за межы Панямоння. Гэта быў рэгіен балта-славянскага супрацоўніцтва, у якім актыўным i культурна-дамінуючым бокам былі ўсходнія славяне, якія з часам асімілявалі балцкіх аўтахтонаў.

Да пачатку XIII ст. сацыяльна-эканамічнае развіццё летапіснай Літвы, аўкштайтаў, жамойтаў (жамойці, жмудзі) прывяло да фарміравання феадальных адносін, да падзелу на знаць i просты народ. У ix яшчэ не было гарадоў, яны не мелі свайго пісьменства. Літва i Жмудзь уяўлялі сабой шэраг асобных зямель з "кунігасамі" (князямі) на чале. К таму часу яны выйшлі з залежнасці ад суседніх усходнеславянскіх дзяржаў. Іх развіццё знаходзілася на той стадыі, услед за якой ідзе ўтварэнне дзяржавы. Палітычнае адзінства стала неабходнасцю часу. Больш цеснаму згуртаванню плямён, ix ваенна-палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі садзейнічаў знешні фактар - пагроза з боку крыжакоў, якія ў канцы XII - пачатку XIII ст. з'явіліся ў Прыбалтыцы i пачалі каланізаваць яе тэрыторыі.

Паступова з асяроддзя літоўскай знаці вылучаюцца найбольш уплывовыя i магутныя. Вядомым сярод ix у пачатку XIII ст. быў Міндоўг,які пачаў барацьбу за падпарадкаванне літоўскіх зямель пад сваю ўладу.

Імкненне да кансалідацыі прыходзіць на змену цэнтрабежным тэндэнцыям i на славянскіх землях. Рост вытворчых сіл, умацаванне феадальных адносін, паглыбленне грамадскага падзелу працы, развіццё гандлю садзейнічалі пераадоленню адасобленасці княстваў, зліццю ix у больш буйныя дзяржавы. Эканамічнае i палітычнае збліжэнне, этнакультурная роднаснасць старажытнабеларускіх зямель выклікалі неабходнасць ix тэрытарыяльнай кансалідацыі. Асабліва ўзмацніўся цэнтраімклівы працэс на Беларусі ў другой палове XII - пачатку XIII ст.

Новы этап дзяржаваўтварэння быў звязаны са складанай знеш-непалітычнай сітуацыяй ва Ўсходняй Еўропе. Уся паўднёвая i ўсходняя часткі ўсходнеславянскага арэала на працягу 1237—1242 гг. былі зруйнаваны мангола-татарамі. Акрамя таго, знешняя небяспека пагражала з поўначы i з захаду: немцы з пачатку XIII ст. усталяваліся ў ніжнім Падзвінні. Гэта быў час, калі з розных бакоў на беларускія землі насоўваліся крыжакі i мангола-татары. У пачатку XIII ст. Полацкае княства першае з усходнеславянскіх зямель прыняла на сябе цяжар барацьбы з крыжакамі. Тэўтонскі ордэн, заваяваўшы Прусію, з 1283 г. распачаў актыўную агрэсію на Панямонне, якое адчувала пагрозу таксама i з паўднёвага ўсходу, ніколi так востра, як у XIII ст. Гістарычнай неабходнасцю часу сталі пошукі больш цеснага кантакту ў эканамічнай i палігычнай сферах, больш цеснае тэрытарыяльнае i ваенна-палітычнае аб'яднанне славянскіх i балцкіх зямель. Ідэя кансалідацыі набывала ўсё больш прыхільнікаў. Перад пагрозай небяспекі полацкія князі нярэдка ўступалі ў саюз з літоўскімі i сумесна выступалі супраць крыжакоў. У канкрэтных гістарычных умовах таго часу склаўся своеасаблівы славянска-літоўскі ваенна-палітычны саюз, які i выклікаў да жыцця новае палітычнае аб'яднанне - ВКЛ. Ваенная пагроза звонку паскорыла працэс аб'яднання. Перавага палітычных прычын над эканамічнымі адрознівала яго ад аналагічных працэсаў у Заходняй Еўропе. Патрэбна была арганізацыя для абароны сваей жыццёвай прасторы з моцным, правераным у баях i паходах ваенным правадыром. Яго этнічнае паходжанне істотнага значэння не мела, асабліва ў Панямонні, дзе  два этнасы стагоддзямі жылі ўперамежку.

Пачаткам ВКЛ стаў палітычны саюз дзвюх галоўных рэгіянальных сіл - усходнеславянскіх панямонскіх гарадоў з некаторымі найбольш моцнымі правадырамі балцкіх плямёнаў. Пачаткам быў саюз важнейшага горада рэгіёна Наваградка з мацнейшым з суседніх кунігасаў Міндоўгам. Менавіта гэты саюз , паклаў пачатак працэсу дзяржаваўтварэння. Пісьмовыя крыніцы не зафіксавалі фармальны акт гэтага саюза, як i час яго ўтварэння. На працягу XIII ст. Наваградак няспынна імкнуўся да аб'яднання вакол сябе суседніх славянскіх i балцкіх зямель.

Здавалася б, што аб'яднаўчым цэнтрам павінен быў стаць Полацк, які меў давнюю традыцыю самастойнага i незалежнага дзяржаўнага існавання. Аднак феадальныя ўсобіцы XII ст. , цяжкая барацьба з крыжацкай агрэсіяй i страта выхаду да Балтыйскага мора ў пачатку XIII ст. падарвалі яго сілы. У сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перамяшчаецца з Падзвіння ў Панямонне, з Полацка ў Наваградак, які быў тады самым значным горадам гэтага рэгіёна. Наваградак зведаў у XII—XIII стст. незвычайны росквіт, што i вызначыла яго дамінуючае месца.

Развітыя земляробства i рамёствы, ажыўлены гандаль з паўднё-варускімі гарадамі, з Полацкам, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй i Блізкім Усходам, наяўнасць многіх гарадоў (Наваградак, Гарадзен, Слонім, Ваўкавыск, Здзітаў, Свіслач, Турыйск) сведчылі пра высокі эканамічна-культурны патэнцыял Беларускага Панямоння ў XIII ст., што, несумненна, адыграла важную ролю ў працэсе пабудовы ВКЛ. Па свайму эканамічна-культурнаму ўзроўню, матэрыяльных i людскіх рэсурсах гэты регіен значна перавышаў этнічную Літву (Жамойць), не меўшую cвaix гарадоў, не ведаўшую пісьменства, мураванай архітэктуры i г.д. Ён меў спрыяльнае геаграфічнае становішча, якое асабліва праявілася ў сярэдзіне стагоддзя — адносная аддаленасць ад асноўных маршрутаў крыжацкіх паходаў i мангола-татарскай навалы. Усё гэта павялічвала палітычную вагу Наваградка сярод суседніх усходнеславянскіх i балцкіх зямель i дало яму магчымасць стаць ix дзяржаваарганізуючым цэнтрам.

Утварэнне ВКЛ пачалі наваградскія феадалы. Наваградская вярхушка, якая сканцэнтравала ў сваіх руках вялікія багацці i ўмацавала сваю ўладу, адчуўшы смяротную небяспеку, якая ішла ад крыжакоў i мангола-татар, пачала збіраць у адзіную дзяржаву землі Панямоння. Ідэя аб'яднання атрымала падтрымку насельніцтва, найперш купцоў, рамеснікаў. Для практычнага ажыццяўлення сваей праграмы наваградцы выкарысталі князя Міндоўга, а потым яго сына Войшалка. Невядома, ці сам Міндоўг прыслаў да наваградцаў прапанову злучыць свае сілы, ці наваградскія ўплывовыя людзі паслалі запрашэнне на княжанне.

 Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя.

 Першую цагліну ў падмурак гэтай дзяржавы ў другой чвэрці XIII ст. заклаў Міндоўг. Паводле летапісаў i хронік, Міндоўг - сын буйнейшага феадала Літвы, князя Рынгольта. Упершыню Іпацьеўскі летапіс згадаў Міндоўга  1219 г. У гэтым годзе быў заключаны літоўска-валынскі мірны дагавор. Літву прадстаўлял i пры гэтым 21 князь, з ix пяцёра - "старэйшых", у тым ліку Міндоўг.

У імкненні да ўстанаулення адзінаасобнай улады, ён адных сапернікаў зaбiў, другіх выгнаў з Літвы "і нача княжити один во всей земле Литовской и нача гордети и вельми и вознесе славой и гордостью великой и не творяще противу себя никого же". Гэта адбылося ў 30-я гады XIII ст., паколькі ўжо ў 1236 г. крыніцы ўпамшаюць "Литву Миндовга", якая стала ядром аб'яднання літоўскіх зямель. У вышку жорсткай барацьбы Міндоўгу ўдалося пакласці пачатак палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі гітарычнай Літвы - паўднёвай ускраіны балцкіх зямель. Toe, што ён апынуўся ў Наваградку, не было выпадковым. Наваградак узнік на пауднёва-заходнім ускрайку зямлі племені Літва, а далей на захад ад яго жылі яцвягі.

Гісторыкі даюць розныя варыянты развіцця палітычнай кар'еры Міндоўга. Адны лічаць, што літоўскі князь прыйшоў у Наваградак як заваёўнікк. Другія, што пасля 1237 г., калі памёр апошні наваградскі князь Ізяслаў, Міндоўг быў запрошаны сюды. Іншыя сцвярджаюць, што пасля паражэння ў барацьбе з крыжакамі пазіцыі Міндоўга ў Літве значна аслаблі. Гэта выкарысталі палiтычныя npaцiўнiкi, якія распачалі супраць яго барацьбу. Тады Міндоўг з рэштай сваей дружыны накіроўваецца ў суседні Наваградак, дзе быў прыняты на княжанне. Наваградская знаць зрабіла яго князем, каб выкарыстаць у cвaix палітычных мэтах. I хоць яшчэ i сёння часам паўтарецца тэза аб летувіскай каланізацыі Наваградчыны i Гарадзеншчыны як пачатку ўтварэння ВКЛ, гэта не пацвярджаецца ніякімі пісьмовымі крыніцамі. Гэтак жа няма падстаў  лічыць Міндоўга iзгoeм - выгнаннікам.

У 1246 г., відаць, у момант княжання ў Наваградку Міндоўг "прыняў веру хрысціянскую ад Усходу з многімі сваімі баярамі". Факт прыняцця праваслаўя — веры мясцовага насельніцтва - пацвярджае думку, што ён увайшоў у горад не сілай, а са згоды яго жыхароў. Заваёўніку не трэба было прымаць веру пераможанага народа. Перамена веры, відаць, была неабходнай умовай абрання Міндоўга на пасаду князя наваградскага.

Затым новы князь аб'ядноўвае землі верхняга Панямоння вакол Наваградка. Час правядзення гэтай акцыі - 1248 г. - можна прыняць за пачатак ВКЛ. За гэтай дзяржавай замацоўваецца назва "Літва" ці "Літоўскае княства". Язычніцкая Літва (вёска) i праваслаўная Наваградчына (гарады) мірна суіснавалі пад уладай літоўскага князя.

Галоўным праціўнікам на шляху пабудовы панямонскай дзяржавы стаў у гэты час паўднёвы сусед. 3 трывогай сачылі за аб'яднаўчай дзейнасцю Міндоўга галіцка-валынскія князі. Узнікненне на тэрыторыі верхняга i сярэдняга Панямоння славянска-балцкай дзяржавы выклікала вялікую незадаволенасць. Галіцкія Раманавічы цалкам усвядомілі небяспеку гэтага саюза для cвaix пазіцый у Панямонні, таму i пачалі маштабнае супрацьдзеянне, абапіраючы-ся на дапамогу татар, яцвягаў, жамойтаў, крыжакоў. У 50-70-ыя гады XIII ст. яно стала арэнай жорсткай барацьбы.

У 1252 г. вялікае войска на чале з Даніілам Галіцкім пайшло ў Літву на  Наваградак. Гэта першы зафіксаваны выпадак саюза Міндоўга з Наваградкам. Яно спустошыла "усю зямлю наваградскую", захапіла Гарадзень. Кааліцыя Раманавічаў пагражала задушыць працэс дзяржаваўтварэння ў самым пачатку ці па меншай меры прыпыніць яго на неакрэслены час. 3 гэтага першага цяжкага выпрабавання панямонская дзяржава выйшла дзякуючы заключэнню саюза з Лівонскім ордэнам i згодай прыняць заходні варыянт хрысціянства. Міндоўг накіраваў паслоў да Данііла Галіцкага з прапановай Mipy. Мірны дагавор быў падпісаны ў 1254 г. i замацаваны шлюбам Міндоўгавай дачкі з сынам Данііла Шварнам. Паслом на перамовах быў сын Міндоўга Войшалк, які вымушаны быў аддаць Наваградскую зямлю валынскім князям. У Панямонні ў 1254— 1258 гг. умацоўваецца валынскі ўплыў, хаця поўнай яго інкарпарацыі ў склад Галіцкай зямлі не адбылося.

На пачатак шостага дзесяцігоддзя XIII ст. становшча Міндоўга i яго дзяржавы выглядае дастаткова трывалым. У 1262 г. княства заключае антыордэнскі саюз з Ноўгарадам. Аб'яднанае наўгародскае, віцебскае, полацкае i літоўскае войска накіравалася ў зямлю эстаў, аблажыла горад Юр'еў (Тарту) i "адзіным прыступам" узяла яго.

Полацка-літоўскае пагадненне было заключена раней. Полацк не ўступаў у канфлікт з Літвой, а выкарыстоўваў літоўскую рабаўнічую актыўнасць у барацьбе супраць cвaix сапернікаў. Паміж 1253 i 1262 гг. у Полацку ўсталяваўся першы князь балцкага паходжання - Taўцівіл. У Наўгародскім летапісе ёсць указанне, што Taўцівіл быў прыняты на княжанне самімі палачанамі, а не навязаны ВКЛ. Калі ў 1263 г. Транята зa6iў Таўцівіла i пажадаў ад палачанаў выдачы яго сына, то апошні з прыбліжанымі ўцёк у Ноўгарад. "Тогда Литва посадила свои (своего) князь в Полотьскъ; а полочан пустиша, которыхъ изъимапи с князем ихь, и мир взяша. " Гэта дазваляе гаварыць аб трывалым уваходзе Полацка пад палітычны ўплыў ВКЛ у 1263 г. Полацкая зямля ўсё мацней звязваецца з панямонскай дзяржавай, каб урэшце увайсці ў склад ВКЛ, забяспечыўшы сабе шырокую аўтаномію. Багатыя полацкія традыцыі дзяржаўнага i культурнага жыцця аказалі значны ўплыў на фарміраванне ўнутранага ладу ВКЛ.

У 1263 г. Міндоўг i двое яго малодшых сыноў былi забіты ў выніку змовы варожых яму князёў: князя Даўмонта (бацькі Давыда Гарадзенскага), у якога аўдавелы Міндоўг адабраў жонку, i жамойцкага князя Траняты, які меў віды на ўладу ў ВКЛ.

Заслуга Міндоўга ў тым, што ён заклаў падмурак дзяржавы, якая праз паўтара стагоддзя стане адной з мацнейшых краін Еўропы. Яго смерць стала пачаткам унутранага крызісу ВКЛ. Зместам яго была барацьба за ролю кіраўніка дзяржавы, i асноўнымі дзеючымі acoбaмi выступалі князі балцкага паходжання. Іх баявыя заслугі высока цаніліся ў суседніх усходнеславянскіх гарадах. Полацк, напрыклад, зaпpaciў да сябе Таўцівіла, Пскоўская рэспубліка прыняла на княжанне ўцекача Даўмонта, Пінск i Наваградак дабраахвотна ваююць на баку Войшалка.

У 1254 г. на палітычную арэну выступае старэйшы сын Міндоўга Войшалк (1223—1268), які ад імя бацькі пpaвiў у Ваўкавыску i Слоніме. Яму ўласцівы палітычная i дыпламатычная дальнабачнасць. Ён плёў інтрыгі, ішоў на кампрамісы, часам дзейнічаў нібыта нелагічна, а на самай справе прадумваў кожны крок. Як дзяржаўны дзеяч i палітык, Войшалк быў да канца адданы інтарэсам Навагародка і паспяхова працягваў справу бацькі.

Яго першай дзяржаунай справай было заключэнне Mipy з Галiчам i Валынню. Разумеючы, што яны з'яўляюцца галоўнымі знешнімі праціўнікамі Наваградка, Войшалк, каб забяспечыць апошняму на некаторы час мірнае жыццё i даць яму акрыяць, ідзе на смелы дыпламатычны крок: аддае сыну Даніілы Галіцкага Раману Наваградак i іншыя гарады, а сваю сястру - замуж за другога сына Даніілы - Шварна. Гэтым самым ён пасеяў зерне варожасці паміж галіцка-валынскімі князямі ў ix дамаганнях на Наваградскую зямлю i Літву. Войшалк прадбачыў немінучы ўпадак ix дзяржавы, зняволенай татарамі i ўцягнутай у міжусобныя канфлікты. Ведаў, што не ў яе сілах будзе ўтрымаць Наваградак, i таму пайшоў на гэткі крок.

Яму ўдавалася ўтрымлівацца на лязе xicткaгa мipy між Наваградкам i яго магутным сапернікам - Галіцка-Валынскім княствам. У кароткім прамежку перамір'я малады князь стаў манахам i заснаваў "на реке на Немне, межи Литвой i Новымгородком" Лаўрышаўскі манастыр. Але пражыўшы некаторы час у заснаваным ім манастыры, Войшалк прыступіў да ажыццяўлення сваей галоўнай мэты - вызвалення Наваградка з-пад галіцка-валынскай улады. Для гэтага ён уступіў у саюз з полацкім князем Таўцівілам. Пляменнік Міндоўга Таўцівіл у 50-я гг. XIII ст. стаў княжыць у Полацку, відаць, па дамоўленасці з вечам. Ён таксама прыняў праваслаўе. 3 дапамогай Таўцівіла Войшалк у 1258 г. вярнуўся ў Наваградак i cxaпiў Рамана, які, магчыма, быў забіты. Данііл Галіцкі не пакінуў гэтыя дзeяннi Войшалка без пакарання. Ён рушыў з войскам на Наваградскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, паслаў атрады на Гарадзен. Але падначаліць сабе зноў землі верхняга Панямоння ён ужо не меў сілы.

Пасля забойства Міндоўга ў ВКЛ пачалася 10-гадовая Міжкняжацкая барацьба. Уладу "во всей земле Литовской и Жемойти" захапіў Літоўскі князь Транята (1263—1264), які ў 1263 г. арганізаваў забойства свайго папярэдніка. Але ён ведаў, што ў Полацку i Наваградку сядзяць яшчэ два прэтэндэнты на вялікакняжацкі пасад - Таўцівіл i Войшалк. Транята выклікаў на сябе Taўцівіла пад выглядам "дзялщь зямлю i спадчыну Міндоўга" i зaбiў яго. Taкi ж лес чакаў i Войшалка. Аднак той аказаўся хітрэйшым i ўцек у саюзны яму Пінск. Звяртае на сябе ўвагу падтрымка Пінскам, абцяжараным залежнасцю ад Галіцка-Валынскага княства, Навагрудка. Падчас крызісу ў ВКЛ, выкліканага забойствам Міндоўга, пінгукі праз падтрымку Войшалка рашуча ўмяшаліся ў панямонскія справы.

 Не без падтрымкі Войшалка сярод літоўскай знаці, незадаволенай жамойцкай ўладай, узнікла змова супраць Траняты. У хуткім часе ён быў забіты Міндоўгавымі слугамі і прабыўшы на княжацкім троне некалькі месяцаў, не адыграў істотнай poлi у гісторыі ВКЛ. У тэты час рашучыя дзеянні пачаў Войшалк. Пры падтрымцы наваградскай i пінскай дружын ён ідзе ў Наваградак, займае бацькоўскі прастол i пачынае княжыць. Літва, прыхільна сустрэла яго як "своего господичича". Падтрымка Пінска i Наваградка забяспечыла Войшалку поспех у барацьбе за бацькоўскі трон. Гэты эпізод не адпавядае даўняму ўяўленню пра мясцовых славян як пасіўных аб'ектаў літувіскай экспансіі i сведчыць на карысць ix актыўнага ўдзелу ў пабудове ВКЛ. Аднак праціўнікі аб'яднання i адзінаўладдзя аказалі яму супраціўленне. Тады былы манах, забыўшы хрысціянскую літасць, з жорсткасцю "поча вороги свои избивати, изби их бесчисленое множество, а другие разбегошася камо кто видя ". Сярод уцекачоў быў i Даўмонт.

Пасля расправы з унутранымі вopaгaмi сваей дзяржавы, Войшалк забяспечвае мip з суседзямі, каб пазбегнуць вайны з імi: заключае мip з Ордэнам, шукае магчымасць паразумецца з Гаіцка-Валынскім княствам. Ён умела сыграў на слабай струнцы яго князёў - на ix iмкненні валодаць Наваградскай зямлёй i Літвой. Войшалк знешне прызнае сябе васалам князя Васількі, а на наваградскі пасад запрашае "дапамагаць яму ўладарыць" Шварна. Калі ў 1254 г. ён асцярагаўся перадаць Наваградак жанатаму на яго сястры Шварну, дык цяпер становішча было іншае: Шварн не меў дзяцей i пасля яго смерці Войшалк зноў станавіўся паўнапраўным гаспадаром у сваей дзяржаве.

3 дапамогай валынскай дружыны Войшалк у 1265 г. (1264) далучае да Наваградка заселеныя балцкімі плямёнамі Нальшаны (паўночны захад сучаснай Беларусі) i Дзяволтву (частка ўсходу сучаснай Літвы). "И пойде в силе тяжъце и нача городы имати во Дявелътвъ и в Налъшчанехь", - гаворыцъ пра гэтыя падзег пад 1264 годам Гапщш-Валынсм летатс. - Городы же поимавъ, а вороги своя избивъ и тако придоша во свояси ". У грамаце полацкага князя Ізяслава (прыблізна ў 1265 г.) прызнаецца "воля" Войшалка над Полацкам.

Аб'яднанне вакол Наваградка Літвы, Полацка-Віцебскай зямлі з'явіліся трывалым пачаткам утварэння ВКЛ. У гэтым i заключаецца галоўная гістарычная заслуга Войшалка. Менавіта ён, з'яўляецца фактычным заснавальнікам балцка-славянскай дзяржавы, якая стала на некалькі стагоддзяў агульным домам для літоўцаў, беларусаў i ўкраінцаў. Бацька яго, Міндоўг толькі падрыхтаваў глебу, а дрэва новай дзяржавы пасадзіў Войшалк.

Перадача Войшалкам Наваградскай зямлі Шварну не спадабалася брату Шварна - галіцкаму князю Льву Данілавічу, які сам хацеў валодаць Наваградскай i Літоўскай землямі, злучанымі зараз у адзiнae цэлае. Гэты князь 3aпpaciў Войшалка да сябе ў госці i зaбiў яго, "завистью оже бяшеть дал землю Литовскую брату его Шварнови". Адбылося гэта ў час сустрэчы ва Уладзіміры Валынскім у 1268г. Леў у п'яным шаленстве выхапіў шаблю i засек Войшалка. Так трагічна i неспадзявана абарвалося яго жыццё.

Але запозненая помста князя Льва не дала яму ніякіх вынікаў. Створаная Міндоўгам i Войшалкам дзяржава працягвала свае самастойнае жыццё. Далейшыя падзеі пацвердзілі яе ўнутраную трываласць, падтрымку аб'яднаўчай палітыкі славянскім i балцкім баярствам i гараджанамі.

Трайдзену выпала доля абараняць закладзеныя Міндоўгам i Войшалкам асновы дзяржавы. Яго гісторыя ў крыніцах вельмі заблытаная. Мы не ведаем, ці паходзіў гэты ўладар Дайновы з роду Міндоўга, ці належаў да іншага роду. Гэта адна з таямніц нашай гістроыі. Шэраг даследчыкаў (М. Ермаловіч, А. Краўцэвіч i інш.) упэўнены, што з Трайдзенам у ВКЛ запанавала новая княжацкая дынастыя, якая ў адрозненне ад папярэдняй, Міндоўгавай, была славянскага паходжання. Адзін з летапісаў указвае, што быў "Трайдзен з роду рускага ". Невядома, якім чынам Трайдзен дамогся ўлады: ці сілай, ці мірным шляхам. У 1270 г. ён "нача княжитпи в Литве" i правіў 12 гадоў.

У гэтыя гады маладой дзяржаве выпалі цяжкія выпрабаванні: крыжакі, галіцка-валынскія войскі, татары, суседнія князі пасля смерці Войшалка паднялі галаву, пагражалі незалежнасці ВКЛ. Выйшлі да межаў ВКЛ крыжакі. Абапіраючыся на залатаардынскія палкі, двойчы спрабавала пакончыць з Наваградкам Галіцка-Валынскае княства.

У крыніцах захавалася зусім мала звестак аб ўнутранай палітыцы Трайдзена. Ён актыўна працягваў на землях Панямоння аб'яднаўчую палітыку Міндоўга i Войшалка: жорстка распраўляецца з праціўнікамі, клапаціцца аб умацаванні дзяржавы. У часы Трайдзена ў склад Літоўскага княства ўвайшлі землі яцвягаў - у 1278 г. там ужо гаспадарыў намеснік i брат вялікага князя Сірпуцый. Трайдзен даў у сваей дзяржаве прытулак прусам, якія пад націскам крыжакоў пакінулі свае землі.

Значна больш сведчанняў засталося ў крыніцах пра знешнія абставіны дзяржаўнага жыцця княства ў 1270-ыя гады.

3 самага пачатку свайго княжання Трайдзену прыйшлося брацца за меч. Войны былі для яго з'явай звычайнай. "Весь живот свой до войны и крови розляня простоем", "шмат ваяваў i заўсёды перамагаў", - так характарызуецца ў летапісах ВКЛ яго дзейнасць. Яго знешняя палітыка мела перш за ўсё на мэце абарону тэрытарыяльных інтapэcaў дзяржавы. Галоўным праціўнікам, як i пры яе ўтварэнні, заставалicя галіцка-валынскія князі. Таму барацьба з імі складала галоўны змест вайсковай дзейнасці Трайдзена.

Нядзіўна, што галіцка-валынскі летапісец, які ўхвальна апicaў дзейнасць уласных князёў, нават калі яны хадзілі крыжовымі паходамі на яцвягаў ці на аднаверных суайчыннікаў у верхнім Панямонні, даў знішчальную характарыстыку ix саперніку: "Окаянъный и безаконьный, проклятый, немилостивый Трайдзен, его же беззаконья не могохом псатпи срама ради". Летапісец параноўвае Трайдзена з ірадам i Неронам, не забыўшы дадаць, што ён "много злейша того безаконья чиняша", што ён ледзь не вораг чалавецтва. Гэта была своеасаблівая помста Трайдзену за яго рашучыя крокі па пашырэнню межаў Лiтoўcкага княства за кошт паўднёвых i паўднёва-заходніх зямель, што належалі Галіцка-Валынскаму княству. Такія моцныя эпітэты летапісца ў той жа час наводзяць на думку, што наваградскі князь быў чалавекам уладарным, рашучым i хітрым, які асабліва не выбіраў сродкі для дасягнення cвaix мэтаў.

У 1274 г. Трайдзен парушыў мip паміж Наваградкам i Галічам, нечакана напаў з гарадзенскай дружынай на Драгічын, які належаў галіцкаму князю Льву, зaxaпiў горад i "избиша вся и мала и до велика". Напад гарадзенцаў выклікаў жорсткую помсту князя Льва. Канфлікт паміж Трайдзенам i Львом набыў грандыёзныя памеры: у яго былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Леў Галіцкі звярнуўся за дапамогай да татарскага хана Менгуцымера, "прося себе помочи у него на Литвоу". Хан не адмовіў яму, бо ардынцам адкрывалася магчымасць парабаваць, а то i заняволіць адну з белаpycкix зямель, што адзіныя ва ўсёй Ўсходняй Еўропе былі свабодны ад ix ярма. Даўшы Льву раць на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцымер адначасова прымусіў ісці  на Літву залежных ад яго бранскага i смаленскага князёў. Да гэтай кааліцыі далучылі тураўскую i Пінскую дружыны. Паход 1274 г. быў цяжкім ударам для маладой панямонскай дзяржавы i яе сталіцы. Але ён не дасягнуў сваей канчатковай мэты з-за адсутнасці адзінства i сварак у стане саюзнікаў.      ,

Пасля кароткага замірэння на Наваградак зноў насунулася грозная небяспека. У 1277 г. аб'яднанае войска галічан i татараў выступае ў паход. Татарская рать на чале з ваяводам Мамшынам адразу направілася да Наваградка, увайшла ў сталіцу i разрабавала яе, нанесла ей шмат разбурэнняў. Галіцка-валынскія князі сабраліся да паходу на Навагародак у Бярэсці, аднак, даведаўшыся пра спусташэнне сталіцы татарамі змянілі свой план i пайшлі на Гародню, дзе ix напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гараднянам аб безладдзі ў варожым войску. Гарадняне накіравалі на варожае войска дружыну прусаў i борцаў, якія ўцяклі ад немцаў i былі паселены Трайдзенам у горадзе. Яны адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень раз'юшаныя князі cтaлi палком пад Гародняй. Толькі гарадняне "аки мертва стояща на забролях города" i мужна адбілі штурм. Такога адпору князі не чакалі. Адзінае, што заставалася: прасіць  мipy, "како города им не имати", ды ісцi прэч. Так бясслаўна скончыўся паход 1277 г. Трайдзен aдбiў у галіцка-валынскіх князёў жаданне хадзіць на Літву i актывізаваў свае дзеянні на заходнім накірунку.

На захадзе інтарэсы ВКЛ сутыкаліся з iнтapэcaмi Польшчы. Трайдзен poбiць удалы паход на Люблін i бярэ шматлікі палон, аддае сваю дачку замуж за полацкага князя. Галоўнай пагрозай для паўночна-заходніх зямель дзяржавы была крыжацкая агрэсія. Рыцары імкнуліся ўсё глыбей па Дзвіне пранікнуць на ўсход. Трайдзен неаднаразова ваюе Дынабург (Даўгаўпілс), аднак авалодаць непрыступным нямецкім замкам не змог. Буйныя сутыкненні з лівонскімі рыцарамі адбываліся ў 1270, 1278, 1279 гадах. У 1281 г. ён захапіў Герцыке, які абмяняў на Дынабург.

Княжанне Трайдзена было часам умацавання ВКЛ. Яно праходзіла ў барацьбе з унутранай i знешняй пагрозай. У часы Трайдзена ВКЛ выступае як унутрана стабільная дзяржава, здольная весці актыўную знешнюю палітыку.

Далейшая гісторыя ВКЛ пасля смерці Трайдзена раптоўна апускаецца ў змрок. Мы нават не можам ўпэўнена сказаць, хто змяніў яго на вялікакняжацкай пасадзе. Хутчэй за усё гэта быў дуумвірат братоў Будзікіда i Будзівда. Аднак з-за адсутнасці інфармацыі застаецца незразумелым, чым тлумачыцца такі дуумвірат, да якога роду належалі гэтыя князі, хоць ix імёны сведчаць пра ix славянскае паходжанне.

У 90-ыя гады цемра над гэтым кутом Еўропы пачынае рассоўвацца. Пераадолеўшы самыя цяжкія часы, Літоўская дзяржава паволі, але няўхільна пачынае ўзыходзіць да вяршыны сваей магутнасці. У першую чаргу гэта было звязана з дзейнасцю вялікага князя Віценя (1293—1316). Мы не ведаем, дзе i калі ён нарадзіўся, з якога роду паходзіў, як памёр. Гісторыкі звярнулі ўвагу на славянскае імя Віценя i яго сыноў - Boiнa i Фёдара. Яны ўказваюць на славянскія каранi князя. Правіў Віцень у Наваградку, які пры ім заставаўся сталіцай ВКЛ. Ён змагаўся за ўнутранае ўмацаванне дзяржавы. Яму ўдалося дабіцца яе палетычнага адзінства. Нашчадкі іншых княжацкіх дынастый больш не прэтэндавалі на яе трон. Віценева княжанне пачалося ў вельмі неспрыяльных умовах. У 1294 г. паднялі паўстанне жамойцкія феадалы, маючы намер пайсці на саюз з крыжакамі Віцень мячом уціхамірыў ix.

I Наваградак, i Полацк разумелі неабходнасць аб'яднання сіл у барацьбе з крыжакамі i мангола-татарамі. Князь літоўскай дынастыі - Taўцівіл, пляменнік Міндоўга, упершыню згадваецца ў Полацку ў 1262-1263 гг. Даследчыкі мяркуюць, што далучэнне Полацкай зямлі да ВКЛ адбылося пры Войшалку, але часам канчатковага аб'яднання звычайна лічаць 1307 год, як запісана ў М. Стрыйкоўскага: "Літва ў 1307 г. авалодала Полацкам." Як адбылося гэта аб'яднанне - пры адсутнасці дакументаў меркаваць цяжка. Відавочна, што не вайсковай сілай, а на падставе "рады"- дагавора, які гарантаваў палачанам захаванне мясцовых законаў i суда, i ca згоды полацкага баярства i багатага купецтва. Аб'яднанне ВКЛ з Полацкай зямлёй хутчэй за ўсё адбылося праз выбранне палачанамі сваім князем Віценева сына Boiнa. Існуе гіпотэза, якую некаторыя  гісторыкі  лічаць за праўду. Полацкі князь Канстанцін нібыта завяшчаў Полацк рыжскаму бicкyпy. Біскупавы людзі, прыбыўшы ў горад, пачалі ўводзіць каталіцтва, а палачане паўсталі i папрасілi дапамогі ў Віценя, i той са сваёй дружынай расправіўся з немцамі. На полацкі пасад быў выбраны яго сын Воін.

Выгада ад аб'яднання была ўзаемная. Віценева войска было ўзмоцнена вайсковымі сіламі Полацкай зямлі. Полацк захаваў вечавы лад, аўтаномнасць зямлі, маёмасныя правы, непадуладнасць вялікакняжацкаму суду, самастойнасць у пытаннях веры i гандлю. Значным тэрытарыяльным прырашчэннем у час Віценя было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. У 1315 г., па сведчанню Васкрасенскага летапісу, ён "прибавил земли Литовское много и до Бугу".

Стаўшы князем у Наваградку, Віцень "измысли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на коне з мечем, еже ныне наричут погоня". Спачатку асабістая эмблема князя, Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, а з 1384 г. - дзяржаўным гербам ВКЛ. Сучаснымі даследчыкамі выказваецца думка, што Пагоня мае больш старажытнае па-ходжанне i бярэ свой пачатак ад папярэднікаў Віценя. Увядзенне княжацкага герба i агульнадзяржаўнай пячаткі, толькі будучы замацаванымі якой набывалі юрыдычную сілу дакументы, было важным цэнтралізатарскім крокам.

Віценева княжанне прайшло ў войнах з жамойцкімі феадаламі, пpycкімі i лівонскімі крыжакамі, з палякамі. Паводле падлікаў, за 24 гады ён здзейсніў 11 паходаў у Прусію, 5 — у Лівонію, 9 — у Польшчу. 3 1284 г., пасля канчатковага пакарэння тэўтонамі прускіх аўтахтонаў, тэрыторыя ВКЛ становіцца аб'ектам aгрэcii Прускага ордэна. Ён прыступіў да рэалізацыі важнейшай стратэгічнай задачы (якую яму так i не ўдалося вырашыць) - злучэння па сушы праз Жамойць cваix прускай i Лівонскай філій. На працягу 1300—1315 гг. ордэнскае войска правяло 20 рэйдаў з тэрыторыі Пpycii на Жамойць i Літву, у першую чаргу на Гародню. У 1284, 1295, 1296, 1305, 1306 (двойчы), 1311 (тройчы), 1314 гг. крыжакі нападалі на землі Гарадзеншчыны. Biцень прыклаў нямала намаганняў для ўмацавання Гародні i папаўнення яе гарнізона. Старастам у горад ён назначыў Давыда — сына былога нальшчанскага князя Даўмонта. Чвэрць стагоддзя Давыд абараняў край ад крыжацкай навалы. У 1311 i 1315 гадах Віцень сам узначаліў паходы баявых дружын у Прусію. Абодва яны былі няўдалымі. Паход 1315 г. стаў апошняй справай вялікага князя. Вяртаючыся назад, ён быў забіты ўдарам маланкі.

Гаспадаранне Віценя можна ахарактарызаваць як паспяховае процідзеянне крыжакам, пры адначасовым павелічэнні ўплыву на суседнія pycкiя землі. Маладая дзяржава пры ім трымалася ўпоравень з наймацнейшымі суседзямі. 1316 год можна ўмоўна прыняць за дату завяршэння стварэння дзяржавы. Пры Гедыміне (1316—1341 гг.) гэты працэс стаў незваротным, жыццястойкасць новага дзяржаўнага ўтварэння стала відавочнай, распачаўся яго бурны рост у геаграфічнай i палітычнай прасторы сярэднявечнай Еўропы.


КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў КНІЗЕ М.І.ЕРМАЛОВІЧА “ПА СЛЯДАХ АДНАГО МІФА”

Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ аб заваяванні беларускіх зямель Літвой гісторык М.І.Ермаловіч лічыць міфам. У кнізе “Па слядах аднаго міфа” найбольш поўна выкладзена ўмоўна названая намі новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

Асноуныя тэзicы новай (беларускай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ:

- Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Pyci i iншыx беларускіх зямель, што нібыта i паклала пачатак утварэнню ВКЛ. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз "Хроніку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнiгi па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі i, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.

- Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI - XIII стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва — гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні i тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI-XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася палміж Полацкай, Турава-Пінскай i Новагародскай землямі i якая побач з iмi з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна i была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, i пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай.

- Toe, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем i выгнаннем ix феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага i культурна-этнічнага збліжэння i аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтэрэсам беларускіх феадалаў, што i характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура i дзяржаўнай стала беларуская мова (Ермаловіч M.I. Па слядах аднаго міфа. С.83 - 84).

У новай (беларускай) канцэпцыі, па-першае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць ix ролю ва ўтварэнні ВКЛ: былі заваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз дапускаецца, што літоўцы былі асіміляваны, абеларушаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы, этнічных прыкмет: дзяр­жаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць — гэта не тэрыторыя, не мова i культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя i міждзяржаўныя адносіны.

Першакрыніцы аб падзеях XII - XIII стст. сведчаць аб тым, што старажытная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іпацьеўскі летапіс пад 1159г. паведамляе пра тое, што мінскі князь Валадар Глебавіч "ходяше под Литвою в лесех", а пад 1162г., што ён жа выступіў на свайго праціўніка "с Литьвою". 3aпic Іпацьеўскага летапісу пад 1262г. сведчыць аб тым, што князь Войшалк "учини собе манастырь на реце на Немне, межи Литвою и Но­вым городком". Вядома, што Войшалк заснаваў манастыр там, дзе цяпер знаходзіцца в. Лаўрышава (на паўночны ўсход ад Навагрудка, у кірунку Мінска). Значыць, Літва знаходзілася паміж Новагародскім - на захадзе i Miнскiм — на ўсходзе княствамі.

На поўдні старажытная Літва межавала з Турава-Пінскай зямлёй. У летапісных звестках пра Новагародак 50 - 70-х гадоў XIІІ с

Подобные работы:

Актуально: